Буэнас-Айрэскі японскі сад () — публічны парк у Буэнас-Айрэсе, размешчаны ў раёне Палерма, з'яўляецца найбуйнейшым у свеце японскім садам па-за межамі Японіі.
Японскі сад быў разбіты на тэрыторыі парка Трэс дэ Фебрэра ў 1967 годзе з нагоды візіту ў Аргенціну японскага спадчыннага прынца Акіхіта з жонкай Міціка. Адкрыццё сада адбылося 15 мая 1967 года. Пасля яго неаднаразова зноў наведвалі члены японскай імператарскай сям'і. У 1991 годзе там пабывалі прынц Такамада і . У 1997 годзе сад зноў наведалі Акіхіта з жонкай, гэтым разам у статусе дзеючых імператара і імператрыцы. Падчас візіту ў Аргенціну ў 1998 годзе там пабывалі прынц Акісіна з прынцэсай Кіка.
Уваход у японскі сад знаходзіцца з боку праспекта Фігероа Алькорта. Сад спраектаваны па класічных японскіх канонах, якія імкнуцца да гармоніі і раўнавагі. Пасярэдзіне парка размешчана возера, берагі якога злучаныя двума мастамі. Адзін з іх, так званы боскі мост, сімвалізуе ўваход у рай. Мясцовыя паўднёваамерыканскія віды раслін у садзе суседнічаюць з традыцыйнымі японскімі сакурамі, далонепадобнымі клёнамі, багранікамі і азаліямі. У возеры водзяцца карпы. Японскі каларыт парка ўзмацняюць японскія званы, каменныя ліхтары тора і стылізаваныя гранітныя скульптуры. Акрамя сада, на тэрыторыі комплексу размешчаны японскі культурны цэнтр, рэстаран, аранжарэя з калекцыяй бансай і сувенірная крама. Паркам і мерапрыемствамі, якія ў ім праводзяцца, кіруе японска-аргенцінскі культурны фонд.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі Jardín japonés de Buenos Aires
Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1960-я гады ў Аргенціне Катэгорыя:1967 год у Аргенціне Катэгорыя:Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Палерма (Буэнас-Айрэс) Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Аргенціна-японскія адносіны