Панарама «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў пад Сталінградам» — частка музейнага комплексу «Сталінградская бітва».
Гісторыя Ідэя стварэння мастацкага палатна, якое ілюструе подзвігі абаронцаў Сталінграда, была вылучана ў адкрытым лісце генерал-маёра Г. І. Анісімава да Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 12 снежня 1943 г. І ўжо ў 1944 годзе на конкурсе эскізных праектаў аднаўлення Сталінграда канчаткова сфарміравалася ідэя аб стварэнні панарамы аб Сталінградскай бітве.
Тады ж, у 1944 годзе групай мастакоў пад кіраўніцтвам H. Котава, В. Якаўлева і В. Бяляева была створана разборна-перасоўная панарама «Гераічная абарона Сталінграда». На палатне былі адлюстраваны падзеі 15—20 верасня 1942 г., калі на некалькі дзён Мамаеў курган быў адбіты ў нямецкіх войскаў.
Шмат у чым з-за таго, што падзеі, адлюстраваныя на палатне, не былі паказальнымі для таго перыяду Сталінградскай бітвы, ужо ў 1948 годзе пачалася праца над новай панарамай. Групу мастакоў-«грэкаўцаў» узначальваў А. Гарпенка. Праца над новым палатном, якое на гэты раз адлюстроўвала студзеньскія баі 1943 года, была скончана ў 1950 годзе. Пасля паказу панарамы ў Маскве ў 1950 годзе яна была адпраўлена ў Сталінград, дзе яе дэманстравалі ў кінатэатры «Перамога» да 1952 года.
Першая пастанова аб будаўніцтве панарамы ў Сталінградзе была прынята Саветам Міністраў РСФСР у снежні 1958 г. Згодна з ёй, панарама павінна была размяшчацца на Мамаевым кургане, была ўжо адбудавана скрынка будынка (пазней там была размешчана зала воінскай славы). Аднак праз 6 гадоў, у 1964 годзе, панарама «Бітва на Волзе» была выведзена са складу помніка-ансамбля «Героям Сталінградскай бітвы» на Мамаевым кургане.
Панараму было вырашана ўключыць у склад новага музея «Сталінградская бітва», які павінен быў размясціцца на месцы трамвайнага кальца, побач з двума будынкамі — відавочцамі Сталінградскай бітвы: Домам Паўлава і руінамі млына Гергардта.
Праект будынка быў выкананы супрацоўнікамі інстытута «Валгаградграмадзянпраект». Ратонда мае форму гіпербалоіда вярчэння, выканана з папярэдне напружанага бетону і абліцавана белым вапняком.
Новае палатно панарамы было створана мастакамі Студыі імя М. Б. Грэкава. Кансультавала грэкаўцаў група ваенных — Маршалы Савецкага Саюза В. І. Чуйкоў, А. І. Яроменка, М. І. Крылоў, галоўны маршал артылерыі М. М. Воранаў. У 1961 годзе мастакі падрыхтавалі эскіз панарамы памерам у ⅓ натуральнай велічыні. Перанос выявы з папярэдняга малюнка на панарамнае палатно і работы па стварэнні прадметнага плана доўжыліся з лета 1980 да вясны 1982 года. Панарама плошчай у 2000 м² стала самым буйным жывапісным палатном Расіі, адной з найбуйнейшых у свеце панарам, якая да гэтага часу застаецца адзінай, напісанай на тэму Вялікай Айчыннай вайны.
8 ліпеня 1982 г. панарама «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў пад Сталінградам» была адкрыта для вольнага наведвання.
У 2005 годзе да 60-годдзя Перамогі спецыялістамі Усесаюзнага рэстаўрацыйнага цэнтра імя Грабара палатно панарамы было адрэстаўравана. Рэстаўрацыйныя работы працягваліся на працягу двух гадоўПасля рэстаўрацыі панарама Сталінградскай бітвы выглядае як новая.
Апісанне панарамы Панарама «Сталінградская бітва» — гэта палатно памерам 16×120 м, плошчай каля 2000 м² і 1000 м² прадметнага плана. Гэта самае буйное жывапіснае палатно ў Расіі. Сюжэт — заключны этап Сталінградскай бітвы — аперацыя «Кольца». На палатне паказана злучэнне 26 студзеня 1943 года 21-й і 62-й армій Данскога фронту на заходнім схіле Мамаева Кургана, што прывяло да рассячэння акружанай нямецкай групоўкі на дзве часткі.
На панараме бою, бачнага з вяршыні Мамаева Кургана, паказана тэрыторыя сучасных Цэнтральнага, Варашылаўскага, Чырвонаакцябрскага і Дзяржынскага раёнаў Валгаграда, бачныя будынкі, якія сталі сімваламі Сталінградскай бітвы: Дом Паўлава, млын Гергардта, плошча 9-га Студзеня, воданапорная вежа вакзала Сталінград-1, элеватар.
Персаналіі На палатне адлюстраваны байцы Савецкай арміі, якія сталі вядомымі ў дні Сталінградской бітвы (але не менавіта ў дзень 26 студзеня 1943 года, таксама многія з адлюстраваных байцоў здзейснілі паказаны подзвіг у іншых раёнах Сталінграда, а не на Мамаевым Кургане, як паказана на панараме): сувязіст Мацвей Пуцілаў, які заціснуў у зубах канцы абарванага провада; камандзір кулямётнага ўзвода Ханпаша Нурадзілаў; малодшы сяржант Мікалай Сердзюкоў; палаючы матрос-пехацінец Міхаіл Панікаха; медсястра Ганна Бяссчаснава; лётчык Віктар Рагальскі, які здзяйсняе таран; капітан Міхаіл Нячаеў, які здзяйсняе танкавы таран; санітарны інструктар Гуля Каралёва; танкіст Сяргей Маркін; снайпер Васіль Зайцаў камандуючы 62-й арміяй Васіль Іванавіч Чуйкоў.
Крыніцы
Спасылкі Музей-панарама «Сталінградская бітва» — афіцыйны сайт Музей-панарама «Сталінградская бітва». Віртуальная экскурсія — афіцыйны сайт Панарама «Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў» Інтэрактыўная 3D Панарама «Сталінградская бітва»
Катэгорыя:Сталінградская бітва ў культуры Катэгорыя:Культура Валгаграда Катэгорыя:Панарамы Катэгорыя:Батальныя карціны