Станіслаў Уладзіміравіч Думін (; ) — расійскі гісторык-генеалаг і грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і падпалкоўніка.
У 1975 годзне скончыў гістарычны факультэт МДУ ім. М.в. Ламаносава; спецыялізаваўся на гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага.
Кандыдат гістарычных навук.
У 1988—2015 гадах працаваў у Дзяржаўным гістарычным музеі, вядучы навуковы супрацоўнік.
У 1990 годзе стаў ініцыятарам аднаўлення гісторыка-радаслоўнага таварыства ў Маскве, абраны яго старшынёй.
У 1990—1991 гадах удзельнічаў у працы Дзяржаўнай камісіі, якая падрыхтавала рашэнне аб аднаўленні гістарычных сцяга і герба Расіі.
З 30 красавіка 1999 года — член камісіі па Маскоўскай гарадской сімволіцы пры Урадзе МасквыРаспоряжение Мэра Москвы от 30 апреля 1999 года № 440-РМ «О Комиссии по московской городской символике при Правительстве Москвы» (с изменениями от 14 июля 2000 г.).
З 29 чэрвеня 1999 па 18 лістапада 2019 года — член геральдычнага савета пры Прэзідэнце Расійскай ФедэрацыіУказ Президента Российской Федерации от 29 июня 1999 года № 856 «О Геральдическом совете при Президенте Российской Федерации»Указ Президента Российской Федерации от 26 августа 2004 года № 1121 «Об утверждении состава Геральдического совета при Президенте Российской Федерации, внесении изменений в Указ Президента Российской Федерации от 29 июня 1999 года № 856 „О Геральдическом совете при Президенте Российской Федерации“ и положение, утверждённое этим указом».
З 3 верасня 2002Постановление Правительства Москвы от 3 сентября 2002 года № 710-ПП «О Комиссии по московской городской символике при Правительстве Москвы» па 18 лістапада 2003Постановление Правительства Москвы от 18 ноября 2003 года № 971-ПП «О Геральдической комиссии города Москвы» — намеснік старшыні камісіі па Маскоўскай гарадской сімволіцы пры ўрадзе Масквы.
З 18 лістапада 2003 года — намеснік старшыні геральдычнай камісіі горада Масквы.
Прэзідэнт Расійскай генеалагічнай федэрацыі. Генеральны сакратар Міжнароднай акадэміі генеалогіі. Член Польскага геральдычнага таварыства і Варшаўскага таварыства аматараў гісторыі. Сапраўдны член Акадэміі расійскай славеснасці, член-карэспандэнт Італьянскага інстытута генеалогіі і геральдыкі (2000), член Мальтыйскай акадэміі, член Іспана-бельгійскай акадэміі, член Міжнароднай камісіі па рыцарскіх ордэнах (2001). Ганаровы член Рускага генеалагічнага таварыства. Сапраўдны член Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства (2018).
Выдавец часопіса «Летопись Историко-родословного общества в Москве», член рэдкалегіі часопісаў «Гербовед» (Масква) і «Генеалогический вестник» (Санкт-Пецярбург).
Аўтар больш за 800 публікацый па гісторыі, генеалогіі, геральдыцы і фалерыстыцы.
Вядомы дзеяч расійскага і міжнароднага манархічнага руху. Яшчэ ў старэйшых класах школы (1967—1970) стаў арганізатарам моладзевага манархічнага гуртка. З 1995 — член праўлення вышэйшага манархічнага савета. У 1999—2011 — член Прэзідыума міжрэгіянальнага манархічнага грамадскага руху. З 2007 года — член рэдакцыйнага савета газеты «Царский вестник» (Самара).
У 2002 годзе кіраўніцай расійскага імператарскага дома Марыяй Раманавай прызначаны геральдмайстарам пры яе канцылярыі, а таксама ў 2005 — старшынёй Кавалерскай думы імператарскага ордэна Святой Ганны.
Сапраўдны член Расійскага дваранскага сходу, з 2011 года — геральдмайстар і старшыня экспертнага савета па генеалогіі і геральдыцы расійскага дваранскага сходу. З 2014 года віцэ-правадыр расійскага дваранскага сходу.
Дэлегат (да 2016 г. віцэ-дэлегат) Расійскай нацыянальнай дэлегацыі кавалераў ордэна Святых Маўрыкія і ЛазараDelegazioni .
З 2014 года член геральдычнага савета пры Патрыяршай ўзнагародны камісіі.
Крыніцы
Спасылкі Звёзды генеалогии: Думин Станислав Владимирович Программа «Час истины — Украина — Наследие и наследники» на канале «365 Дней». Программа «Генеалогия путешествие в прошлое» от 10.11.2007 г. на канале «Россия». Александр Карпенко "В карантинном огне". Рецензия на книгу Станислава Думина "Корни и крона". "Южное Сияние", №3 (35), 2020
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навукКатэгорыя:ГенеалогіКатэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства ЛітоўскагаКатэгорыя:ГеральдыстыКатэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі РасііКатэгорыя:Манархісты Расіі