Сандра Булак (; ) — амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і высокааплатных зорак Галівуда. Дэбютавала ў кіно з нязначных роляў, з’явіўшыся ў такіх творах, як «Каты» (1987) і «Руйнач» (1993). Акцёрскім прарывам Булак стала адна з галоўных роляў баявіка «Хуткасць» (1994). У наступным актрыса зарэкамендавала сябе ў 1990-х дзякуючы галоўным ролям у рамантычных камедыях «Пакуль ты спаў» (1995) і «Мігаценні надзеі» (1998), а таксама ў трылерах «Сетка» (1995) і «Час забіваць» (1996).
У 2004 годзе актрыса здымалася ў фільме «Сутыкненне», стваральнікаў якога (Беверлі-Хілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла 5 сакавіка 2006 года залатой «Оскар» за найлепшы фільм 2005 года.
У наступныя дзесяцігоддзі Булак дамаглася далейшага поспеху з камедыямі «Міс Кангеніяльнасць» (2000), «Каханне з паведамленнем» (2002) і «Прапанова» (2009). У 2010 годзе стала ўладальніцай «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая актрыса» за ролю ў фільме «Нябачны бок», таксама ўдастоена «Залатога глобуса» за гэты ж фільм. Яна была намінавана на прэмію «Оскар» яшчэ раз за ролю касманаўткі, якая апынулася ў космасе, у навукова-фантастычным трылеры «Гравітацыя» (2013), які з’яўляецца яе самым касавым фільмам дасюль.
У 2010 годзе Булак была ўключана ў спіс 100 самых уплывовых людзей па меркаванні часопіса Time, а ў 2015 годзе была прызнана самай прыгожай жанчынай«Sandra Bullock Named People Magazine's 'Most Beautiful Woman'». The Hollywood Reporter..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»