Гета ў Дуброўне (кастрычнік — 6 снежня 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Дуброўна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Паводле перапісу насельніцтва 1939 года ў Дуброўне пражывала 2119 яўрэяў — 21,37% жыхароў горада.
Дуброўна было захоплена нямецкай арміяй 16 ліпеня 1941 года. Акупацыя працягвалася амаль 3 гады — да 26 чэрвеня 1944 года.
Адразу пасля акупацыі нацысты ўвялі для яўрэяў дыскрымінацыйныя меры, забараніўшы ім пасля 18.00 з’яўляцца на вуліцы, пакідаць пасёлак без асаблівага дазволу, здымаць павязкі з шасціканцовай зоркай. Пасля татальнай рэгістрацыі насельніцтва ўсіх працаздольных яўрэяў акупанты выкарыстоўвалі на фізічна цяжкіх работах, а дзяцей прымушалі чысціць казармы і прыбіральні. Нацысты і калабарацыяністы беспакарана здзекаваліся над яўрэямі, часта збіваючы іх.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у кастрычніку 1941 года акупанты сагналі каля 2000 яўрэяў у некалькі двухпавярховых дамоў на вуліцы Левабярэжнай, прымусіўшы іх размясціцца ў невыноснай цеснацеАркадий Шульман. На родине моих снов .
6 снежня 1941 г. каля льнозавода, побач з габрэйскімі могілкамі, у пясчаным кар’еры, там, дзе цяпер вуліца Віцебская, былі расстраляныя з кулямётаў больш за 1500 прадстаўнікоў (за дваром фабрыкі «Дняпроўская мануфактура»).
Агульная колькасць забітых яўрэяў у Дуброўне, па дадзеных «Даведніка аб месцах прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі 1941—1944», склала 1985 чалавекГосударственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 84, дело 6, листы 3, 3 об.. Паводле «Энцыклапедыі Халакосту на тэрыторыі СССР», у Дуброўне загінулі каля 3000 габрэяў з самога Дуброўна і навакольных вёсак.
У 1944 годзе, перад адступленнем, немцы, спрабуючы схаваць сляды сваіх злачынстваў, прымушалі савецкіх ваеннапалонных выкопваць целы забітых яўрэяў і спальваць іх, расстраляўшы пасля гэтага і саміх ваеннапалонных.
Дакладна вядома пра ўдалы ўцёкі Дрыбінскага, братоў Дымшыц і Лапатухіна.
У Дуброўне 2 чалавекі — Рэутавіч Сцяпан і Яфімія — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Гуменнік (Каплан) Іды.
Памяць Абеліск у памяць вязням Дубровенскага гета ўсталяваны ў горадзе побач з ільнозаводамХолокост в Дубровно . У ліпені 2020 года стары помнік быў заменены на новыО. Витебская. В Дубровно открыли памятный знак жертвам Холокоста. Спонсорами выступили семьи из Англии и США .
Крыніцы
Літаратура
Дуброўна Катэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна Катэгорыя:Дуброўна