Ба́лтыка (, ) — сяло ў Іглінскім раёне Башкартастана (Расія), адміністрацыйны цэнтр Балтыйскага сельсавета. З’яўляецца буйным месцам кампактнага пражывання этнічных беларусаў і адным з галоўных цэнтраў захавання беларускай традыцыйнай культуры на тэрыторыі Расіі ў межах паўднёвага Урала.
Геаграфія Сяло размешчана за 13 кіламетраў ад раённага цэнтра — сяла Ігліно і аднайменнай бліжэйшай чыгуначнай станцыі.
Гісторыя Паселішча было заснавана ў 1880-я гады латышскімі сялянамі, якія перасяліліся з Остзейскіх губерняў Расійскай імперыі. Першапачаткова яно ўяўляла сабой групу адасобленых хутароў, аднак ужо ў 1895 годзе Балтыйская калонія налічвала 30 двароў, дзе пражывалі 94 мужчыны і 111 жанчын, пераважна латышы. Праз дзесяць гадоў у 37 дварах пражывала ўжо 190 чалавек.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, падчас правядзення Сталыпінскай аграрнай рэформы, на гэтыя землі пачалося масавае перасяленне беларускіх сялян, якія пакутавалі ад беззямелля і перанаселенасці на радзімеШитова С. Н. Белорусы // Народы Башкортостана: историко-этнографические очерки. Уфа, 2002. С. 295—317.. Асноўную масу беларускіх перасяленцаў склалі выхадцы з ўсходніх і цэнтральных абласцей — у асноўным з Магілёўскай і Мінскай губерняў. Наяўнасць свабодных урадлівых зямель давала надзею на ўладкаванне заможнага жыцця. Беларусы інтэграваліся ў мясцовую супольнасць, купляючы землі ў прыватнае ўладанне або калектыўна праз Сялянскі пазямельны банк, і сяліліся побач з латышаміСмирнов Н. Ф. Хозяйство немецких и эстонских хуторов в Белебеевском и Бирском уездах Уфимской губернии. — Уфа, 1908. — 33 с.. Да 1920 года ў 73 дварах паселішча было зафіксавана 655 беларусаў і латышоў. У пасёлку пачалі дзейнічаць земская школа і лютэранскі малітоўны дом.
Сучасная назва «Балтыка» канчаткова замацавалася за паселішчам у 1940-я гады. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, гэта адбылося ў выніку ўзбуйнення паселішчаў падчас савецкай калектывізацыі, калі «звозілі дамы беларусаў і латышоў у адно месца». Да 1954 года населены пункт меў назву Сталінскі (таксама фігураваў у дакументах як Сталінск або хутар Балтыйскае зямельнае таварыства), пасля чаго быў перайменаваны ў Балтыку.
У 2005 годзе статус населенага пункта быў афіцыйна зменены з пасёлка на сяло ў адпаведнасці з адпаведным Законам Рэспублікі Башкартастан.
Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва сяла паказвае паступовае зніжэнне ў пачатку XXI стагоддзя.
2002 2009 2010 722 ↗798 ↘719
Паводле дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года, пераважаючымі нацыянальнасцямі ў сяле з’яўляюцца беларусы (54 %) і рускія (32 %).
Культура і адукацыя Сяло Балтыка з’яўляецца значным цэнтрам захавання і папулярызацыі беларускай традыцыйнай культуры ў Башкартастане і Расіі. У 2006 годзе тут быў адкрыты Беларускі гісторыка-культурны цэнтр, які стаў філіялам дзяржаўнай установы «Дом дружбы народаў Рэспублікі Башкартастан». Цэнтр размяшчаецца ў шматфункцыянальным сельскім Доме культуры імя А. М. Харытонава. На базе цэнтра сабрана вялікая бібліятэка з фондам беларускай літаратуры, праводзяцца майстар-класы па традыцыйных беларускіх рамёствах: ткацтве, ганчарнай справе, разьбе па дрэве. Мясцовая бібліятэка змяшчае значную колькасць беларускамоўных кніг і часопісаў (напрыклад, часопіс «Алеся»), якія пастаўляліся пры садзейнічанні аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Уфе (бібліятэкар — Н. Свістун).
Важную ролю ў культурным жыцці адыгрывае народны ансамбль беларускай песні «Сябры», створаны ў 1996 годзе, які доўгі час узначальваў А. М. Харытонаў. У 2001 годзе ансамбль атрымаў званне «народны». Таксама пры Доме культуры дзейнічае дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў «Жаўраначкі» і гурток прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам Л. Уцюрынай. Выканаўцы захоўваюць мясцовыя варыянты беларускіх песень і фальклорных тэкстаў, якія часта спалучаюць у сабе элементы рускага і ўкраінскага фальклору з-за працяглага міжэтнічнага ўзаемадзеяння і ізаляцыі ад метраполіі.
Штогод у Балтыцы з вялікім размахам праводзяцца традыцыйныя народныя святы: Івана Купалы (набыло статус рэспубліканскага мерапрыемства), Каляды, Дзяды, Масленіца, а таксама свята рукадзелля «Варвара-рукадзельніца». Падчас Купалля ладзяцца карагоды, скачкі праз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду, працуе выстаўка «Горад майстроў» і выконваюцца купальскія песні.
У сяле дзейнічаў этнаграфічны музей, які збіраў прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прылады працы і народнае адзенне беларусаў і латышоў. У 2013 годзе ў выніку ўдару маланкі ў будынку адбыўся пажар, які знішчыў многія каштоўныя экспанаты. Аднак дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў і дапамозе Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур з Мінска была створана новая экспазіцыя ў будынку сельсавета, куды вяскоўцы прынеслі захаваныя рэчы: плеценую калыску, вышываныя ручнікі, драўляны посуд і калаўроты.
У мясцовай агульнаадукацыйнай школе з 2001 года ўведзена факультатыўнае вывучэнне беларускай мовы для вучняў пачатковых класаў. Навучанне вядзецца пераважна ў вуснай форме, дзеці вывучаюць вершы, песні, скорагаворкі і казкі пад кіраўніцтвам настаўніцы Н. М. Рублік.
У 2024 годзе падчас візіту дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і Паслом Аляксандрам Рагожнікам у Балтыцы быў адкрыты памятны знак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Знак быў вычасаны з вялікага валуна з выкарыстаннем беларускай тэхнікі.
Рэлігія Значная частка жыхароў вызнае праваслаўе. У сяле дзейнічае царква Прападобнай Зосімы Енацкай, пабудаваная ў 2010-х гадах на ахвяраванні саміх вернікаў. Асабліва шанаванай у храме з’яўляецца ікона беларускіх святых. Да ўсталявання савецкай улады сярод латышскага насельніцтва дзейнічаў таксама лютэранскі малітоўны дом.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Іглінскага раёна Катэгорыя:Беларускія паселішчы па-за межамі Беларусі Катэгорыя:Латышскія паселішчы па-за межамі Латвіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1880-я гады Катэгорыя:Беларусы ў Башкартастане