Джын Харлау (), народжаная Харлін Харлау Карпентэр (; , Канзас-Сіці, Місуры — , , Каліфорнія) — амерыканская кінаактрыса, кіназорка і секс-сімвал 1930-х гадоў.

З-за колеру валасоў яе называлі «Плацінавая бландынка» — Харлау — першая галівудская дзіва, якая насіла гэтую мянушку. Асноўнымі рысамі яе экраннага ўвасаблення былі пачуццёвасць і яркая сексуальная прывабнасць. Тройчы была замужам, яе другое замужжа завяршылася трагічна — муж актрысы, прадзюсар Пол Берн, скончыў жыццё самагубствам пасля двух месяцаў шлюбу. Знаходзячыся на піку славы, Джын Харлау памерла ад урэміі ва ўзросце дваццаці шасці гадоў.

Найбольш вядомыя фільмы з яе ўдзелам — «Анёлы пекла» (1930), «Вораг грамадства» (1931), «Плацінавая бландынка» (1931), «Чырвоны пыл» (1932), «Журботная бландынка» (1933), «Жонка супраць сакратаркі» (1933), «Саратога» (1937).

Фільмаграфія (1931) «Агні вялікага горада» — Дзяўчына ў рэстаране (1931) «Вораг грамадства» — дзяўчына Тома Гвен Ален (1932) «Чырвоны пыл» — Ванцін Джэферсан

Катэгорыя:Актрысы ЗША