Артэміда-3 (англ. Artemis 3) — запланаваны НАСА на 2027 год палёт касмічнага карабля «Арыён» на ракеце-носьбіце Space Launch System (SLS).
У рамках місіі плануецца праведзенне стыкоўкі на калязямной арбіце з пасадачным модулем Starship HLS кампаніі SpaceX, а таксама з пасадачным модулем Blue Moon кампаніі Blue Origin. Гэтыя апараты будуць запушчаны асобна іх камерцыйнымі пастаўшчыкамі, а місія будзе ўключаць тэставанне аперацый стыкоўкі і збліжэння, а таксама можа ўключаць ацэнку скафандра Axiom Extravehicular Mobility Unit. Мэты місіі супастаўныя з мэтамі місіі «Апалон-9».
Раней планавалася, што місія будзе ўключаць высадку людзей на месяц, але гэта адклалі на місію «Артэміда-4».
Гісторыя Місія першапачаткова называлася Exploration Mission - 3 (EM-3) і прызначалася для падтрымкі зборкі станцыі Lunar Gateway на месяцовай арбіце. Пасля абвяшчэння праграмы Артэміда у 2019 годзе місія была перайменавана ў «Артэміда-3» і перапрафілявана ў першую пілатуемую місію высадкі на Месяц у рамках гэтай праграмы. Два астранаўты павінны былі прызямліцца паблізу паўднёвага полюса Месяца. Планавалася, што да моманту запуску «Артэміды-3» на станцыі Lunar Gateway ужо павінны будуць знаходзіцца модуль харчавання, рухальная ўстаноўка (Power and Propulsion Element), невялікі заселены модуль (Minimal Habitation Module) і пусты пасадачны месяцовы модуль.
Аднак 13 сакавіка 2020 года стала вядома, што НАСА выключыла станцыю Lunar Gateway з профілю місіі і прыняло падыход прамога збліжэння і стыкоўкі паміж модулем «Арыён» і месяцовым пасадачным модулем.
27 лютага 2026 года ў прэс-рэлізе НАСА абвясціла аб змене праграмы палётаў Артэміды і абнаўленні яе архітэктуры. К таму моманту запуск «Артэміды-3» быў прызначаны на канец 2027 года.
Цэлі місіі Па стане на май 2026 года, цэлі місіі Артэміда-3:
- праверыць магчымасці збліжэння, стыкоўкі і расстыкоўкі паміж касмічным караблём Orion і камерцыйнымі пасадкавымі апаратамі ад Blue Origin і SpaceX
- праверка магчымасцей пражывання ў пасадкавых модулях
- праверка новага цеплаахоўнага экрана
Крыніцы
Катэгорыя:Праграма «Артэміда»