Уладзі́мір Алякса́ндравіч Кала́шнікаў (, Мінск — ) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларусі (1967).

Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1923 года ў Мінску.

У 1951 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1951 года працаваў у Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі. У перыяд з 1990 па 1994 год з’яўляўся акцёрам Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» ў горадзе Маладзечна.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.

Памёр 28 верасня 1994 года.

Творчасць Паводле свайго амплуа Уладзімір Калашнікаў быў характарным акцёрам. Вобразы, створаныя ім у нацыянальным рэпертуары, вызначаліся мяккай лірычнасцю і сакавітасцю акцёрскіх фарбаў.

Сярод роляў, выкананых у Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі: Дзед і кароль Дурымонт («Дзед і жораў», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Цар («Каваль Вярнідуб» паводле А. Якімовіча), Дзед («Ліпавічкі» паводле У. Галубка), Бацька («Званы твайго лёсу» А. Вольскага і П. Макаля), пёс Мамент і Паромшчык («Чаканне сабакі Тэафіла» Г. Марчука) і іншыя.

У тэатры «Батлейка» ўвасобіў наступныя вобразы: Чорт, Чараўнік і Кароль («Казкі Несцеркі» і «Сіняя світа» А. Туравай), Бацька, Каваль і Казачнік («Піліпка і ведзьма» С. Кавалёва), пёс Барбос («Чароўны камень» В. Лукшы), Удаў («Прывітанне для мартышкі» Р. Остэра і «Насарог і жырафа» Х. Гюнтэра).

Узнагароды Заслужаны артыст Беларусі (1967).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 5 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1923 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Памерлі 28 верасня Катэгорыя:Памерлі ў 1994 годзе Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР