Уладзі́мір Алякса́ндравіч Кала́шнікаў (, Курчоўка, Маркаўскі раён, Луганская вобласць — ) — беларускі кінааператар.

Біяграфія Нарадзіўся 8 кастрычніка 1947 года ў сяле Курчоўка Маркаўскага раёна Луганскай вобласці (Украінская ССР).

У 1976 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Пачаў сваю дзейнасць у Расіі, дзе працаваў на Растоўскай студыі кінахронікі, а таксама на кінастудыі імя М. Горкага.

З 1977 па 1997 год з’яўляўся кінааператарам-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1984 года.

Памёр 16 чэрвеня 2001 года.

Фільмаграфія У якасці кінааператара зняў шэраг мастацкіх, тэлевізійных, дакументальных і анімацыйных фільмаў:

Мастацкія фільмы 1979 — Прыміце тэлеграму ў доўг 1984 — Восеньскі падарунак фей 1986 — Чалавек, які браў інтэрв'ю 1988 — Позва ў суд 1989 — Пад небам блакітным... 1990 — Жывая мішэнь 1991 — Чырвоны востраў 1991 (паводле іншых даных 1992) — Сям’янін 1993 — Атрад «Д» 1993 — Твая воля, Госпадзе! 1996 (паводле іншых даных 1997) — Бег ад смерці 1999 — Транзіт для д'ябла

Тэлевізійныя фільмы 1981 — Прададзены смех 1983 — Казка пра Зорнага хлопчыка 1984 — Руды, сумленны, закаханы 1987 — Пітэр Пэн

Дакументальныя фільмы 1975 — Мінскі трактарны 1976 — Сутычка 1995 — Кінарэжысёр Віктар Тураў

Анімацыйныя фільмы 1973 — Вася Буслік і яго сябры

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 8 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маркаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі 16 чэрвеня Катэгорыя:Памерлі ў 2001 годзе Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа