Пётр Булгак (канец XIX ст. — пасля верасня 1939) — беларускі і польскі акцёр.

З 1905—1906 гадоў выступаў на беларускай сцэнеБулгак, П. Пісьмо ў Рэдакцыю / П. Булгак // Сялянская ніва. — 1928. — 23 студзеня. — № 8 (155). — С. 4.. У студзені-ліпені 1921 года выступаў у Жаўнерскім тэатры ў Вільні, у тым ліку ў спектаклі «Robert i Bertrand». У сезоне 1921/22 гадоў іграў у Пражскім тэатры ў Варшаве, сыграў ролі Брасета («Ciotka Karola»), Бенека («Królowa przedmieścia»), Аверы («Król włamywaczy»), Госліка («Nad przepaścią»), Баўха («Sherlock Holmes»), Флорэка («Stare miasto»), Ванькі («W bolszewickim raju»). У 1922 годзе быў кандыдатам Саюза артыстаў польскіх сцэн. У сезоне 1922/23 гадоў працаваў у калектыве Гарадскога тэатра ў Катавіцах, дзе 7 кастрычніка 1922 года выступіў у «Królewski jedynak» — першым польскім спектаклі на гэтай сцэне. Таксама выступаў на сцэне «», які з 1925 года дзейнічаў у Вільні.Piotr Bułhak // Słownik biograficzny teatru polskiego 1910—2000 / B. Berger [i in.]; oprac. M. Komorowska. — T. 3. — Warszawa : Instytut Sztuki PAN, 2017. — ISBN 978-83-63877-95-8

У маі 1927 года падпісаў з «Беларускай хаткай» умову пра падрыхтоўку рэквізіту для «марыянетачнага аб’язнога тэатра», на які арганізацыя збіралася атрымаць канцэсію. У снежні 1927 годзе «Беларуская хатка» размясціла ў № 40 (69) «Беларускага слова» нататку «Мар’янэтачная афэра Пётры Булгака», дзе абвінаваціла Булгака ў невыкананні ўмовы. У адказ Булгак апублікаваў у № 8 (155) «Сялянскай нівы» абвяржэнне, дзе адзначаў, што не атрымаў ад «Беларускай хаткі» дамоўленых 400 злотых аплаты, тым часам як выдаткаваў на падрыхтоўку рэквізіту 2000 злотых і ўсе зробленыя рэчы захоўвае ў сябе, бо да апошняга спадзяваўся на добрасумленнасць контрагентаў і на тое, што лялечны тэатр усё ж будзе адкрыты.

Тым самым часам, у маі 1927 года, Пётр Булгак арганізаваў Беларускі народны тэатр у Вільні і, як сам адзначае, удзельнічаў у яго гастролях па 3аходняй Беларусі.

У маі 1932 года быў мастацкім кіраўніком вандроўнага лялечнага тэатра «Мініяцюры» (Miniatury) пад патранатам праўлення Саюза вясковай моладзі Віленскай зямлі (Zarządu Związku Młodzieży Wiejskiej Ziemi Wileńskiej). У 1933—1939 гадах выступаў у гарадскіх тэатрах Вільні, імаверна, у эпізадычных ролях або як статыст і таму пра яго дзейнасць вядома мала. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і заняцця савецкімі войскамі Вільні, са згоды Народнага камісарыята асветы ўвайшоў у праўленне Польскага драматычнага тэатра і выступіў у некалькіх спектаклях, напрыклад, у ролі Вангеліса («Papa Nikoluzos») і ў «Ładna historia».

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры Польшчы