Джэймс Расел Лоўэл (; ) — амерыканскі паэт, літаратурны крытык.

Пачынаў як паэт, зытым сканцэнтраваўся на працы літаратурнага крытыка і выкладчыка. Пасля адстаўкі Г. У. Лангфела стаў прафесарам сучасных моў у Гарвардзе.

Рэдактар літаратурнага часопіса The Atlantic Monthly, сурэдактар North American Review. У 1848 выйшла яго «Тэма для крытыкі» (A Fable for Critics), прысвечаная творчасці амерыканскіх пісьменнікаў. У ягоным творы «Занатоўкі Байгалоў. Першы выпуск» (Biglow Papers. Part 1, 1849) распавядаецца пра кемлівага, але неадукаванага сельскага паэта, які выступае за рэформы ў тутэйшай паэзіі. Джэймс Расел Лоўэл звязвае каланіяльную «характарную» традыцыю з новым рэалізмам і рэгіяналізмам, заснаваным на мясцовым дыялекце.

Пад уплывам жонкі зрабіўся ліберальным рэфарматарам і абаліцыяністам. Падтрымліваў права жанчын на ўдзел у выбарах і заканадаўчую забарону дзіцячай працы.

Крыніцы

Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі ЗША Катэгорыя:Паэты ЗША