Аляксандр Аляксандравіч Зімін (; ) — савецкі гісторык.
Скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт (Ташкент, 1942). У 1947—1973 гг. працаваў у Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. Адначасова з 1951 г. у Інстытуце гісторыі АН СССР.
Працаваў па гісторыі Расіі IX—XVIII стст., гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве. Заснаваў новы напрамак у вывучэнні перыяду феадалізму, які тлумачыць працэс ўтварэння і ўмацавання адзінай рускай дзяржавы. Даследаваў узаемаадносіны Расіі з татарскімі ханствамі ў XV–XVI стст., вывучаў паходы Івана IV на Казань і каланізацыю Сярэдняга Паволжа пасля падзення Казанскага ханства.
Літаратура Каштанов С.М. Александр Александрович Зимин — исследователь и педагог // История СССР. 1980. № 6; Александр Александрович Зимин: Биобиблиогр. указ. М., 2000.
Катэгорыя:Гісторыкі СССРКатэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзяКатэгорыя:Археографы СССРКатэгорыя:Медыявісты