міні|Хлопчыкі, якія баксуюць (фрэска з вострава Сантарын) Мінойцы — носьбіты культуры Мінойскай цывілізацыі, старажытныя жыхары вострава Крыт і суседніх астравоў. Назва мінойцы мае строга культурнае значэнне.

Этымалогія Словы «мінойскі» і «мінойцы» паходзяць ад імя Мінаса, героя старажытнагрэчаскіх міфаў, які быццам бы валадарыў на востраве Крыт. У навуку яны трапілі дзякуючы гётынгенскаму прафесару Карлу Хёку, які ў працы, прысвечанай востраву Крыт (была выдадзена паміж 1823 г. і 1829 гг.), назваў «мінойскім» () гістарычны перыяд у другой палове 2 тысячагоддзя да н. э.[NEKTARIOS KARADlMAS and NICOLETIA MOMIGLIANO ON THE TERM 'MINOAN' BEFORE EVANS'S WORK IN CRETE (1894)] У 1878 г. крыцкі аматар археалогіі Мінас Калакаірынас адкрыў у Кносе рэшткі старажытнай пабудовы, якую Генрых Шліман ідэнтыфікаваў як прыналежную старажытнаму МінасуДмитрий Самохвалов Поддельная цивилизация: Как Артур Эванс изобрел минойцев. У 1900 г. брытанскі археолаг Артур Джон Эванс, які быў добра знаёмы як з працамі К. Хёка, так і асабіста з Г. Шліманам, распачаў на гэтым месцы маштабныя раскопкі. Ён даў знаходцы назву «палац Мінаса», адкрытай ім культуры — «мінойская» (), а яе носьбітам — «мінойцы» ()Гл.: Evans, A. Cretan civilization as illustred by the discoveries at Knossos — London: Macmillan, 1928. Vol. II, Part 1.

Паходжанне Вынікі генетычнага даследавання, апублікаваныя ў 2013 г., сведчаць пра тое, што жыхары мінойскага Крыта былі нашчадкамі старажытнага неалітычнага насельніцтва, якое ў сваю чаргу сфарміравалася ў выніку міграцыі старажытных земляробаў з Малой Азіі ў Еўропу на 4 тысячагоддзі раней. Існуе шчыльная генетычная сувязь паміж мінойцамі і сучасным насельніцтвам ЕўропыHughey, J., Paschou, P., Drineas, P. et al. A European population in Minoan Bronze Age Crete. Nat Commun 4, 1861 (2013). У даследаванні 2017 г. удакладняецца, што ў радаводзе мінойцаў акрамя неалітычнага субстрата прысутнічаў болей позні «ўсходні дамешак»Lazaridis I, Mittnik A, Patterson N, Mallick S, Rohland N, Pfrengle S, Furtwängler A, Peltzer A, Posth C, Vasilakis A, McGeorge PJP, Konsolaki-Yannopoulou E, Korres G, Martlew H, Michalodimitrakis M, Özsait M, Özsait N, Papathanasiou A, Richards M, Roodenberg SA, Tzedakis Y, Arnott R, Fernandes DM, Hughey JR, Lotakis DM, Navas PA, Maniatis Y, Stamatoyannopoulos JA, Stewardson K, Stockhammer P, Pinhasi R, Reich D, Krause J, Stamatoyannopoulos G. Genetic origins of the Minoans and Mycenaeans. Nature. 2017 Aug 10;548(7666):214-218.

Не вядома, ці стваралі мінойцы адзіную этнічную або моўную супольнасць. Захаваліся піктаграфічныя надпісы, распрацаваныя каля 2000 г. да н. э., і складовае лінейнае пісьмо А, вядомае прыкладна з 1700 г. да н. э., якія да нашых дзён не расшыфраваны. Спробы вызначыць мову ў аснове лінейнага пісьма А не мелі пераканаўчых вынікаў. Большасць даследчыкаў лічаць, што яна не была звязана са старажытнагрэчаскай і не ўваходзіла ў індаеўрапейскую сям'ю моўLinear A Script. Некаторае выключэнне складае гіпотэза Коліна Рэнфру. Ён меркаваў, што нашчадкі выхадцаў з Малой Азіі карысталіся адной з індаеўрапейскіх моў.

У пазнейшы час у творах Гамера ўзгадваліся «этэакрыты» — сапраўдныя насельнікі КрытаДмитрий Самохвалов Кто жил в Древней Греции?. Яны маглі быць прамымі нашчадкамі мінойцаў.

Развіццё міні|Выява са сцэнай палявання з магільні ранняга перыяду Мінойская цывілізацыя існавала ў эпоху, якую прынята называць бронзавым векам. Археолагі вылучаюць 3 аснозныя этапы яе існаванняГл.: Борис Сергеевич Ляпустин, Игорь Евгеньевич Суриков Древняя Греция:

Дапалацавы час (2600—2000 гг. да н.э.) Перыяд ранніх палацаў (1900 — 1700 гг. да н.э.) Перыяд новых палацаў (1700 — 1450 гг. да н.э.)

Ужо на першым этапе земляробы асвоілі найболей урадлівыя даліны на ўсходзе і ў цэнтры Крыта і пачалі апрацоўваць традыцыйную «міжземнаморскую трыяду» сельскагаспадарчых культур: збожжавыя (пшаніца і ячмень), вінаград і масліну. Важную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Яна з'яўлялася адной з вядучых галін эканомікі на ўсходзе вострава. Вытворчасць воўны дазваляла ствараць якасныя тканіны, што лёгка афарбоўваліся. Мінойцы апраналі яркае каляровае адзеннеMarie Nicole Pareja, Philip P. Betancourt, Vili Apostolakou, Thomas M. Brogan, Andrew J. Koh AEGEAN DYES. На трэцім этапе заўважны значныя тэхналагічныя змены ў канструкцыі ткацкіх станкоў. Мяркуецца, што мінойскія тканіны сталі таварам, які вывозіўся ў іншыя краіныBarber, E. J. Prehistoric Textiles: The Development of Cloth in the Neolithic and Bronze Ages with Special Reference to the Aegean — Princeton University Press, 1992. Абмен з апошнімі дазваляў забяспечваць сябе неабходнымі для вырабу прылад працы металамі. Мінойская бронзавая металургія найлепей вывучана на прыкладзе прылад апошняга перыяду, калі майстры адлівалі пілы аднолькавай таўшчыні на працягу ўсяго лёзаH. Bartlett Wells THE POSITION OF THE LARGE BRONZE SAWS OF MINOAN CRETE IN THE HISTORY OF TOOL MAKING. Такая праца патрабавала немалога вопыту.

Поруч з бронзавымі шырока былі прадстаўлены каменныя прылады. Мінойскія рамеснікі апрацоўвалі стракаты мармур, вапняк, гіпс, базальт, абсідыян, горны крышталь, сланец і інш. З іх выраблялі нават якасны посуд, які знаходзяць не толькі на Крыце, але і ў мацерыковай ГрэцыіMark Cartwright Minoan Stoneware. Аднак асноўным матэрыялам для вытворчасці посуду была кераміка. Ганчарнае кола было вядома на Крыце з пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. У дапалацавы перыяд вылучаліся стылі керамікі Васілікі (з паверхнямі, упрыгожанымі чырвонымі і чорнымі плямамі) і Барбаціна (вырабы з дэкаратыўнымі нарастамі, дададзенымі да паверхні). Класічным стылем мінойскай керамікі стаў Камарэс, вядомы з перыяду ранніх палацаў. Для яго характэрны чырвоныя і белыя ўзоры, часта ў шчыльным, яркім размяшчэнні на чорным фоне. Некаторыя пасудзіны для захавання збожжа і алею былі вышынёй болей за 1,7 мMark Cartwright Minoan Pottery. Керамічныя вырабы таксама з'яўляліся прадметам вывазу. Іх рэшткі знаходзяць на Кікладах, захадзе Малой Азіі і на Блізкім Усходзе.

Сувязь з іншымі астравамі і краінамі Міжземнага мора ажыццяўлялася дзякуючы ўменню будаваць вялікія караблі. Іх выявы сустракаюцца ўжо ў перыяд ранніх палацаў. Але найлепей вядомы выявы караблёў з фрэсак Акраціры на востраве Сантарын перыяду новых палацаў. На іх выяўлена флатылія на чале самага вялікага карабля. Апошні меў даўжыню каля 35 м і шырыню ў найбольш шырокай частцы — 6 м. Яго грузападымальнасць складала каля 50 тон. Мінойцы выраблялі караблі толькі з адкрытымі палубамі. Рух па мору адбываўся дзякуючы ветразям і грабцам. На галоўным вялікім караблі адначасова граблі 50 чалавек. Ёсць меркаванне, што мінойцам былі вядомы астранамічныя прынцыпы навігацыіMINOAN CIVILISATION MAY HAVE USED CELESTIAL “STAR PATH”.

міні|Мадэль мінойскага дому, характэрнага для 1600 г. да н.э. Вясковыя селішчы эпохі ранняй бронзы на Крыце ўяўлялі сабою кангламерат з будынкаў рознай канфігурацыі, дзе жытло і гаспадарчыя пабудовы ўтваралі практычна адзіны масіў. Адны памяшканні прызначаліся для заняткаў рамяством, іншыя — для захоўвання разнастайнай прадукцыі. Для абароны селішчы месцілі на ўзвышшах або невялікіх плато з абрывістымі схіламі, умацоўвалі мураміБорис Сергеевич Ляпустин, Игорь Евгеньевич Суриков Древняя Греция. Лічыцца, што падобныя цытадэлі сталі правобразам знакамітых мінойскіх «палацаў».

Эпоха палацаў звычайна атаесамляецца з узнікненнем дзяржаўнасці. Палацы ўяўлялі сабою адзіныя архітэктурныя ансамблі з цэнтральным дваром і сеткай памяшканняў рознага прызначэння, аб'яднаных разам. Гэтыя памяшканні будаваліся ў розны час, на розных узроўнях, так што для іх злучэння патрабаваліся лесвіцы і калідоры, для забеспячэння святлом ніжэйшых узроўняў — светлавыя калодзежы, якія адначасова садзейнічалі праветрыванню. Будаўнічымі матэрыяламі служылі неапрацаваны камень і абпаленая цэгла, шчэпленыя ўнутры растворам. У кутах будынкаў месціліся вялікія чатырохвугольныя блокіMinoan Architecture. Некаторыя калідоры і памяшканні тынкавалі гіпсам, а потым упрыгожвалі фрэскамі. Такім чынам палацы раслі ад цэнтру і пашыраліся на працягу многіх стагоддзяў. Яны мелі не вонкавы, характэрны для сучасных будынкаў, а ўнутраны фасад. Дарогі да палацаў брукаваліся. Жылыя памяшчканні былі аснашчаны простымі вадаправодамі і каналізацыяй.

Хаця функцыі мінойскіх палацаў канчаткова не высветлены, лічыцца, што яны адыгрывалі адміністрацыйную і сакральную функцыі. Найбольшы па памерах палац у Кносе займае плошчу каля 24 тысячы м², палац у Фесце — 8,4 тысячы м², палац у Маліі — не менш за 8 тысяч м². Усяго выяўлены 4 буйныя палацы. Вядомы, але не даследаваны палац у Ханіі на захадзе КрытаMinoan Palaces in Crete. У перыяд новых палацаў яны былі злучаны дарогамі. Акрамя таго, будаваліся меншыя па памерах вілы. Каля палацаў развіваліся буйныя паселішчы. Так, у Кносе жылая частка, адасобленая ад палаца, займала каля 30 га. Дамы звычайна мелі 2 — 3 паверхі, умяшчалі 12 — 15 пакояўM. H. WIENER THE ISLES OF CRETE? The Minoan Thalassocracy Revisited. Мінойцы таксама будавалі гарады. Знойдзены гарадскія цэнтры Акраціры на Сантарыне, Палекастра і Гурнія на паўночным усходзе Крыта. Акраціры цалкам не захаваўся з-за вывяржэння вулкана. Але, мяркуюць, што яго плошча магла складаць каля 20 гаChristoffer Johansson Minoan colonies. Terms and features in an archaeological identification. Ён меў прыродныя і штучныя ўмацаванні. Палекастра быў заможным гандлёвым цэнтрам, дзе мог мецца свой палац, пакуль не раскапаныPalekastro. Выяўленыя шматпакаёвыя будынкі належалі заможным гараджанам.

Мінойскае грамадства — першае з вядомых у Еўропе, прадстаўнікі якога карысталіся пісьмовасцю. Відавочна, сама ідэя пісьма была запазычана ў іншых народаў, аднак канкрэтная форма пісьмовых знакаў і іх размяшчэнне з'яўляліся мясцовай інавацыяй. Самая ранняя форма мінойскага пісьма — так званыя «крыцкія іерогліфы» — сустракаецца з пачатку перыяду ранніх палацаў да прыгладна 1600 г. да н. э. Знаходкі ўсіх вядомых надпісаў былі зроблены на Крыце. Другая форма — лінейнае пісьмо А — была распаўсюджана значна шырэй з 1800 г. да канца Мінойскай цывілізацыі. Абедзве формы да сёй пары не расшыфраваны. Мяркуецца, што па аналогіі з мікенскім лінейным пісьмом Б, пісьмовыя помнікі мінойцаў мелі адміністрацыйна-гаспадарчы характар.

Грамадства міні|Мінойскі Крыт

Дэмаграфія Хаця большасць даследчыкаў гісторыі Мінойскай цывілізацыі сыходзяцца на думцы, што яе насельніцтва стала павялічвалася, прамых падцверджанняў гэтаму няма. Ацэнка колькасці носьбітаў Эгейскай культуры наогул праблематычна. Тым не меней, ускосным доказам павелічэння дэмаграфічных паказчыкаў з'яўляецца працэс урбанізацыі, асабліва вакол палацавых комплексаў. Перш за ўсё гэта заўважна дзякуючы тэрытарыяльнаму пашырэнню паселішчаў. У 1950 г. насельніцтва Кноса ў перыяд росквіту ацэньвалася ў 100 тысяч чалавек. Аднак ужо ў 1970-я гг. дадзеная лічба падавалася неверагоднай. Звычайна ацэнка абапіралася на колькасць знойдзеных жылых будынкаў. Для разліку колькасці жыхароў іх памнажалі ў 10 разоў. Археалагічныя даследаванні на ўсходзе Крыта выявілі, што прасторнае жытло мінойцаў не абавязкова ўмяшчала шмат людзей. Таму ў нашы дні ўжываецца болей рэалістычны разлік — ад 250 да 430 чалавек на 1 населены гектар. Ён прыкладна супадае з разлікамі насельніцтва тагачасных гарадоў Блізкага Усходу. Такім чынам, насельніцтва ўрбанізаванай часткі Кноса налічвала каля 7 500 — 12 900 чалавек, Маліі — не меней за 5 750 чалавек, паселішча Трыянда на Родасе — да 6 450 чалавек.

Паўседзённае жыццё міні|Пячатка з выявай жанчын з лабрысам і сцебламі опіумнага маку