«Маленькі рыцар Беззаганнай» — дзіцячы, рэлігійный часопіс, заснаваны ў 1997 годзе Мінска-Магілўскай архідыяцэзіяй. Распаўсюджваўся ў парафіях Рымска Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Выдаваўся на ахвярванні вернікаў.

Склад рэдакцыі

Галоўны рэдактар — Ірына Жарнасек. Касцёльны кансультант — кс. Дзітрый Пухальскі. Мастак — Галіна Хінка-Янушкеіч. Вёрстка, мастацкі і тэхнічны рэдактар — Алег Глекаў.

Гісторыя Пачаў выдавацца ў 1997 годзе ініцыятывай рэдакцыі часопіса «Ave Maria», як дадатак да гэтага часопіса. Першы нумар выйшаў ў снежні 1997 года. Надрукаваны ён быў айцамі францішканамі — паслядоўнікамі святога Максімільяна Кольбэ — у Непакалянаве, горадзе Беззаганнай Панны Марыі, які заснаваў святы Максімільян.

Назва «Маленькі рыцар Беззаганнай» паходзіць ад назвы францішканскага часопіса «» (Рыцар Беззаганнай), які заснаваў і выдаваў у 1922—1927 гадах у Гродне, святы айцец Максімільян Марыя Кольбэ.

У 2002 годзе, пасля дзяржаўнай рэгістрацыі, «Маленькі рыцар Беззаганнай» пачаў выходзіць як самастойнае штоквартальнае выданне.

У 2004—2005 гадах на старонках часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» праводзілі конкурс «Будслаў вачыма дзяцей». Арганізатарамі былі санктуарый Маці Божай у Будславе і рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Дзеці даслалі малюнкі, вершы, апавяданні, лепшыя з іх публікавалі ў нумарах 2005 года. Вынікам акцыі была выстаўка дасланых на конкурс твораў юных мастакоў ў Будславе падчас традыцыйнага фэсту 2005 года.

4-ы нумар за 2018 год быў апошнім.

Агулам, у 1997—2018 гадах, выдадзена 82 нумары часопіса.

Крыніцы

Катэгорыя:Каталіцкія СМІ Беларусі Катэгорыя:Каталіцкія СМІ Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Рэлігійныя часопісы