Сярге́й Льво́віч Нікала́еў (25 снежня 1954, Новасібірск) — расійскі лінгвіст, спецыяліст у галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, славянскай акцэнталогіі і дыялекталогіі, прадстаўнік Маскоўскай школы кампаратывістыкі.

Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Калінінскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Балто-славянская акцентуационная система и её индоевропейские истоки».

З 1986 года працуе ў Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі. З 1987 года з'яўляецца кіраўніком рэгулярных дыялекталагічных экспедыцый у галіне усходнеславянскіх гаворак.

У 1992 годзе па сукупнасці работ абараніў доктарскую дысертацыю ў форме навуковага даклада «Сравнительно-историческая акцентология и лингвогенез славян».

Цяпер узначальвае Групу славянскага глотагенезу.

Навуковая дзейнасць З'яўляецца спецыялістам па славянскім і індаеўрапейскім параўнальна-гістарычным мовазнаўстве. Сфера заняткаў ахоплівае славянскую, балта-славянскую і індаеўрапейскую гістарычную акцэнталогію, параўнальную граматыку паўночнакаўказскіх моў, гіпатэтычную сіна-каўказскую макрасям'ю моў, гіпатэтычную амерындскую макрасям'ю.

На працягу больш чым 20 гадоў з'яўляецца кіраўніком і арганізатарам комплексных лінгвістычных экспедыцый на тэрыторыі распаўсюджання ўсходнеславянскіх гаворак (Карпаты, рускі Паўночны Захад, Беларусь, Палессе) і архаічных стараштокаўскіх гаворак сербахарвацкай мовы (Славонія, сумесна з харвацкімі калегамі), аўтарам спецыяльных палявых праграм па ўсходнеславянскай гістарычнай дыялекталогіі.

Крыніцы

Спасылкі Старонка на сайце Інстытута славяназнаўства РАН Кароткая біяграфічная даведка Аўтабіяграфія Сеткавыя публікацыі па рускай дыялектнай фанетыцы

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Русісты Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Кампаратывісты Катэгорыя:Акцэнтолагі Катэгорыя:Паліглоты