Вільгельм Карл Вернер Ота Фрыц Франц Він (; , Фішхаўзен (Прыморск) — , ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1911) «за адкрыцці ў галіне законаў, якія кіруюць цеплавым выпраменьваннем».
Дзейнасць У 1896 г. становіцца дацэнтам на кафедры Адольфа Вюльнера ў Аахенскім тэхнічным універсітэце. З 1899 г. — прафесар у Гісенскім універсітэце, аднак ужо ў 1900 г. пераходзіць ва ўніверсітэт Вюрцбурга ў якасці пераемніка Вільгельма Рэнтгена. У 1919 г. пераязджае ў Мюнхен, зноў у якасці пераемніка Рэнтгена. Памірае ў 1928 г. ва ўзросце 64 гадоў.
Імем Віна названая лабараторыя ў федэральнай фізіка-тэхнічным установе (ФРГ) у тэхнапарку WISTA ў прыгарадзе Берліна — Адлерсхофе.
Стрыечны брат Віна — Макс Він (1866—1938) быў адным з першапраходцаў у галіне высокачастотнай тэхнікі.
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Інфармацыя з сайта «Гісторыя горада Фішхаўзен»
Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф