Гэры Стэнлі Бекер (анг. Gary Stanley Becker; нар. , Потсвіл, штат Пенсільванія — , Чыкага) — амерыканскі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1992 г. «за распаўсюд сферы макраэканамічнага аналізу на цэлы шэраг аспектаў чалавечых паводзінаў і ўзаемадзеяння, уключаючы нярынкавыя паводзіны». Вучыўся ў Прынстане; ступень доктара атрымаў у Чыкагскім універсітэце. Працаваў у Калумбійскім і Чыкагскім універсітэтах. Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1987 г. Прэзідэнт Таварыства эканомікі працы (1997). Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1967). Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1985), Джона Команса (1987) і А. Сміта (1991). Уваходзіць у кансультацыйны савет часопіса Review of Economics of the Household.
Катэгорыя:Вучоныя ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Эканамісты ЗША