Гунар Мюрдаль (, , Густафс — , Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з'яў».
Біяграфія Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.
У 1945—1947 гадах міністр гандлю, у 1947—1957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.
Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).
Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.
Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).
Доктар эканамічных навук (1927).
Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).
Асабістае жыццё Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.
Асноўныя творы «Грашовая раўнавага» (Monetary Equilibrium, 1939). «Палітычны элемент у развіцці эканамічнай тэорыі» (The Political Element in the Development of Economic Theory, 1956).
Літаратура
Спасылкі
Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Швецыі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта