Ако́ліца. Сустракаецца таксама варыянт Ако́ліцы, мн. (, ), раней Халяўшчына або Аколіца Халяўшчына — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Усяжа. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Размешчана на перакрыжаванні шашы і .
Назва Самая ранняя вядомая назва мясцовасці — Кардоўшчына. Назва Аколіца Халяўшчына паходзіць ад прозвішча Халеваў, пазнейшых уладальнікаў засценка. У другой палове XX стагоддзя назву скарацілі да вёскі Аколіца. З 1873 года да другой паловы XX стагоддзя мясцовасць вакол храма звалася Крыжагорск, пазней уключана ў склад Аколіцы.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У другой палове XVI стагоддзя гэта мясцовасць належала новагародскаму ваяводу Казіміру Валадковічу. 27 жніўня 1666 года шляхціц Габрыэль Халева купіў у яго засценак Кардоўшчына з 10 валокамі зямлі. У межах купленых зямель быў драўляны храм, пабудаваны ў другой палове XVII стагоддзя. Двор з назвай Халяўшчына вядомы прынамсі з першай паловы XVIII стагоддзя, уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Унук Габрыэля, Аляксандр Халева, падзяліў зямлю паміж сваёй жонкай і сынамі тастаментам 28 студзеня 1702 і падараваў касцёлу (ці ўніяцкай царкве) у вечнае карыстанне адну валоку зямлі. У 1770-я гады на гары быў збудаваны новы драўляны ўніяцкі храм, замест ранейшага згарэлага.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска, шляхецкая ўласнасць. У пачатку 1806 года паводле ініцыятывы мінскага біскупа Якуба Дадэркі быў пабудаваны новы драўляны храм з назвай Халяўшчынскі касцёл, прыпісаны да Мінскага кафедральнага касцёла. У 1858—1862 гадах на месцы драўлянага касцёла быў збудаваны новы каменны, кіравала камітэтам нагляду за будаўніцтвам Марыя Тышкевіч з Радзівілаў.
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, былі аднайменныя ваколіца, фальварак і ўрочышча.
У час паўстання 1863 года ў Халяўшчыне шляхам злучэння моладзевых груп, якія выйшлі з Мінска ў ноч на 19 красавіка ўтварыўся аддзел Антона Трусава. У наваколлях Мінска аддзел меў некалькі сутыкненняў з войскамі, але быў дрэнна ўзброены і панёс вялікія страты.
За ўдзел у паўстанні быў пакараны смерцю ля Бараўлянаў шляхціц Тэлясфор Халева, сын Антонія, яго частку ад спадчыннага надзелу ў 21 дзесяціну зямлі ва ўрочышчы Халяўшчына канфіскавалі расійскія ўлады. Таксама за ўдзел у паўстанні на ссылку ў Табольскую губерню быў асуджаны яго брат Тамаш Халева, яго частка ад надзелу ў 21 дзесяціну зямлі таксама канфіскавана. У межах рэпрэсій пасля паўстання ў 1866 годзе касцёл быў адабраны расійскімі ўладамі і перададзены праваслаўнай царкве.
У 1873 годзе Халяўшчынская царква была перайменавана ў Крыжагорскую, каб не асацыявацца з каталіцкім шляхецкім родам Халеваў. Адначасова з гэтым мясцовасці вакол царквы нададзена назва Крыжагорск (). Дагэтуль пэўны час мясцовасць на картах абазначаецца як засценак Горнаўка. У 1884 годзе ў Крыжагорску адкрылася царкоўна-прыходская школа. На 1917 год у сяле Крыжагорск было 2 двары, 18 жыхароў (усе беларусы). Крыжагорск уключаны ў склад Аколіцы ў другой палове XX стагоддзя.
У 1888 годзе землеўладальнікамі ў Халяўшчыне былі: мяшчанка каталічка Паўліна Міхайлаўна Багуміла (40 дзесяцін у фальварку), дваранка каталічка Юстына Францаўна Гадачэўская (52 дзесяціны ў фальварку), дваранін каталік Юзаф (Іосіф) Мяйштовіч (86 дзесяцін у маёнтку), праваслаўны мешчанін Іван Антонавіч Машынскі (20 дзесяцін у фальварку), дваранка каталічка Аляксандра Аляксандраўна Пржыгодзкая (Прыгодская) (19 дзесяцін у вёсцы), мешчанін каталік Ігнацы Аляксандравіч Халева (16 дзесяцін), мешчанін каталік Антон Антонавіч Халева (7 дзесяцін), каталік Антон Марцінавіч Халева (40 дзесяцін), мешчанін каталік Адам Юзафавіч (Іосіфавіч) Халева (9 дзесяцін), дваранка каталічка Тэрэза Шыманская (10 дзесяцін), Іван Іванавіч (Ян Янавіч) Шыманскі (20 дзесяцін).
У 1911 годзе ў Халяўшчыне землеўладальнікамі былі: Юзаф (Іосіф) Вацлававіч Багуміла (92 дзесяціны, 90 дзесяцін у 1914 г.), Настасся Вікенцева Валасевіч (40 дзесяцін), Антон Якаўлеў Залівака (15 дзесяцін), Плацыда Андрэеўна Мяйштовіч (66 дзесяцін, таксама ў 1914 г.), Іван (пазашлюбны) Машынскі (10 дзесяцін), Канстанцін Іванавіч Машынскі (18 дзесяцін), Феліцыян Антонаў Раткевіч (Радкевіч; 20 дзесяцін, таксама ў 1914 г.), Восіп Марцінаў Халева (40 дзесяцін, 35 дзесяцін у 1914 г.).
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). За часам польскай адміністрацыі касцёл быў вернуты каталікам, за бальшавіцкай уладай заняты праваслаўнай царквой.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, у часе якой рэпрэсавана прынамсі адна сям’я, створаны калгас «Новы шлях». У часе палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў рэпрэсаваны яшчэ прынамсі 4 ураджэнцы Халяўшчыны. У 1930-я гады была знішчана драўляная капліца на каталіцкіх могілках.
Крыжагорская царква дзейнічала ў 1920-я гады, настаяцель царквы Дзімітрый Паўскі першы раз арыштаваны ў 1931 годзе, за часам прымусовай калектывізацыі, пасля лагера служыў у Цвяры, другі раз арыштаваны ў 1937 годзе і расстраляны.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1800 год — 13 двароў, 95 жыхароў 1897 год — ваколіца, 11 двароў, 59 жыхароў; фальварак, 1 двор, 8 жыхароў; урочышча, 5 двароў, 23 жыхары 1908 год — ваколіца, 10 двароў, 82 жыхары; фальварак, 1 двор, 12 жыхароў; урочышча, 4 двары, 37 жыхароў 1917 год — ваколіца, 76 жыхароў; фальварак (звесткі на 1921 год), 1 двор, 9 жыхароў; урочышча, 2 двары, 8 жыхароў; усе жыхары беларусы 1997 год — 193 двары, 1832 жыхары 2009 год — 1940 жыхароў 2019 год — 1229 жыхароў
Славутасці
Былы касцёл Святога Мацвея Апостала (1858—1862). Памылкова прыпісваецца да вёскі Раўбічы. Канфіскаваны пасля паўстання 1863 года і прыстасаваны пад праваслаўную Успенскую царкву. Цяпер у будынку касцёла дзейнічае Музей беларускага народнага мастацтва. — Каля касцёл размешчаны старадаўнія могілкі, дзе было пахавана шмат мясцовай шляхты. У канцы XIX ст. за кіламетр на поўдзень ад аколіцы Халяўшчына былі закладзеныя новыя каталіцкія могілкі. Храм у гонар абраза Маці Божай Млекакарміцелькі (2017—2022; архітэктары А. А. Анісімаў, А. С. Ціханоўская).
Помнік воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Перанесены на новае месца ў час пашырэння МКАД-2.
Страчаная спадчына
Драўляная капліца на каталіцкіх могілках. Знішчана ў 1930-я гады. Драўляная брама-званіца перад Халяўшчынскай царквой.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Халяўшчына // С. 627
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Аколіца (Мінскі раён)