Валянцін Пятровіч Пакаташкін (н. , г. ) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1980).
Біяграфія Брат Я. П. Пакаташкіна. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1974). З 1968 года — выкладчык народнай студыі выяўленчага мастацтва Палаца піянераў г. Гомель, з 1997 намеснік дырэктара Гомельскага мастацкага вучылішча. Творы адметныя стрыманасцю каларыту, лірызмам: «На поўначы далёкай» (1974), «Паўночная бухта» (1978), «Пасля вучэнняў», «Лазенькі дымяць» (абодва 1980), «Нарач», «Браслаўшчына», «Зямля Палеская» (усе 1986), «Новае Палессе» (1993), «Жыццё прадаўжаецца» (1996), «Ранняя вясна» (1997), «Музыка мора», «Царква святога Міхаіла ў Мазыры» (абодва 2000). Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі