Памесны прыказ — адзін з цэнтральных дзяржаўных органаў Расіі ў сярэдзіне 16 — пачатку 18 стагоддзяў. Першапачаткова называўся Памеснай ізбой. Узначальваўся баярынам або акольнічым. Функцыі Памеснага прыказу пашыраліся на цэнтральныя і паўднёвыя паветы з развітым феадальным землеўладаннем. Ён надзяляў служылых людзей (дваран) памесцямі паводле акладаў, якія вызначаў Разрадны прыказ, загадваў фондам «пустых» памесных зямель, рэгістраваў і кантраляваў змены ў феадальнымі землеўладанні (памесным, вотчынным, царкоўным), праводзіў агульныя і прыватныя апісанні зямель і перапісы насельніцтва, у 17 ст. загадваў і вышукам збеглых сялян. Быў галоўнай судовай інстанцыяй па зямельных справах, а ў пачатку 18 ст. займаўся зборам датачных людзей у войска і на будаўнічыя работы па ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Скасаваны ў 1720 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Расіі