Аперацыя «Артэміда» — ваенная інтэрвенцыя міратворчых войск ААН і Еўрапейскага Саюза ў ДР Конга ў рамках Ітурыйскага канфлікту.

Правядзенне аперацыі Пасля пачатку беспарадкаў у правінцыі Ітуры на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў маі 2003 года ААН неафіцыйна звярнулася да Францыі з прапановай разгледзець магчымасць разгортвання ваенных сіл для падтрымкі міратворчага батальёна ААН. 30 мая Савет Бяспекі ААН рэзалюцыяй 1484 прадаставіў мандат, які пасля быў ухвалены Саветам ЕС 12 чэрвеня 2003 года.

Дакумент прадугледжваў разгортванне ваенных сіл краін ЕС для стабілізацыя абстаноўкі ў сферы бяспекі і паляпшэнне гуманітарнай сітуацыі ў Ітуры. Акрамя таго , войскам было даручана абараняць мясцовыя лагеры бежанцаў, забяспечваць бяспеку аэрапорта Бунія і гарантаваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва, супрацоўнікаў ААН і работнікаў гуманітарных арганізацыйEU-Pressemitteilung „EU launches the "Artemis" military operation in the Democratic Republic of Congo (DRC)“ vom 12. Juni 2003 (PDF, 96kb). Да місіі далучыліся Аўстрыя, Бельгія, Бразілія, Канада, Кіпр, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды, Партугалія, ПАР, Іспанія, Вялікабрытанія, Германія. Найбольшы кантынгент прадставіла Францыя„Antwort der Bundesregierung auf die Kleine Anfrage [...] Abgeordneter und der Fraktion der FDP – Drucksache 15/1766 – Ergebnisse der Operation ARTEMIS in der Demokratischen Republik Kongo“ vom 10. November 2003 (PDF, 92 kB) (900 чалавек з 1400). Кантынгент падтрымлівала французская авіяцыя і шведскія спецназаўцы і дэсантнікі. Аператыўны штаб (размешчаны ў Парыжы) узначальваў Бруна Нэво, камандуючым у зоне баявых дзеянняў прызначаны Жан-Поль ТаньеOPÉRATION ARTÉMIS (République Démocratique du Congo)Die EU auf dem Weg zur Militärmacht?.

Аднак прыпыніць канфлікт войскам не атрымалася, нават павялічыўшы асабовы склад да 1800 вайскоўцаў. З 1 верасня іх замянілі байцы MONUSCO.

Значэнне Стала першай ваеннай аперацыяй пад кіраўніцтвам ЕС, першай аўтаномнай аперацыяй ЕС, першай місіяй хуткага рэагавання ЕС, першай аперацыяй за межамі Еўропы, першай аперацыяй з прымяненнем прынцыпу рамачнай дзяржавы, і першым прыкладам «эстафетнай аперацыі», праведзенай у супрацоўніцтве паміж ЕС і ААНTürke 2008, p. 4Türke 2016, p. 53-106.

Крыніцы

Літаратура András István Türke, La géopolitique des premières missions de l`Union européenne en Afrique, Paris : L`Harmattan, 2016 (2) Türke, András István, The Operation ARTEMIS in the Democratic Republic of Congo, CERPESC Analyses, 07/AF/02/2008 - 21 January 2008

Катэгорыя:Другая кангалезская вайнаКатэгорыя:Ваенныя і грамадзянскія місіі Еўрапейскага Саюза