Фрае арбэтэр штымэ (у перакладзе: Вольны голас рабочага) — амерыканская газета на ідышы, якая выходзіла з 1890 па 1977 год у Нью-Ёрку, галоўны орган яўрэйскага анархізму. К моманту свайго закрыцця была найстарэйшым выданнем на ідышы ва ўсім свеце. Адыграла важную ролю ў рабочым руху, захоўвала высокі літаратурны ўзровень. У розны час рэдактарамі былі Д. Эдэльштат, Ш. Яноўскі, Дж. Коган, Г. Залатароў, Р. Люіс, М. Кац, апошні Арн Торн.

Заснавальнікамі сталі Піянеры свабоды і некаторыя іншыя анархсцкія групы. Папулярнасць газеты ўзрастала ў канцы XIX ст., дасягнула піку ў 1910-я і 20-я гады, зніжалася ў далейшым. Найбольшы тыраж у 20,000 асобнікаў быў перад Першай сусветнай вайной. (12 000 — у артыкуле Цынберга 1908 годаАнархизм. Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 2.). Вялікая якасць адрознівала газету ў час Яноўскага і Когана, цікавасць да яе знікала разам з усім рухам.

У газеце друкаваліся І. Гурвіч, А. Гордзін, А. Фрумкін, Л. Кобрын, Ал. Гаркаві, А. Памяранц, Ганна Марголіна і інш.

Крыніцы

Літаратура Avrich, Paul (1988). «Jewish Anarchism in the United States». Anarchist Portraits. Princeton, N.J.: Princeton University Press. pp. 176—199. ISBN 0-691-04753-7. OCLC 17727270. Rubenstein, Lenny (1980). «Free Voice of Labor: The Jewish Anarchists». Cineaste. Vol. 10, no. 3. p. 49. ISSN 0009-7004. ProQuest 222645451.

Спасылкі Fraye Arbeter Shtime Archives бібліятэка Ізраіля

Катэгорыя:Ідыш Катэгорыя:Газеты ЗША Катэгорыя:Анархізм Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышы Катэгорыя:Зніклі ў 1977 годзе