Юрый Лазаравіч Папоў (; ) — расійскі спявак (драматычны барытон). Народны артыст РСФСР (1974). Народны артыст СССР (1978).
Біяграфія Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1959). З 1956 года саліст Саратаўскага тэатра оперы і балета. Валодаў голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вакальнай тэхнікай, артыстызмам. Сярод партый: Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Ягор Бальшоў («Руская жанчына» К.Малчанава), Кіязо («Даісі» З.Паліяшвілі), Моймір («Святаплук» Э.Суханя) і інш.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі