Канстытуцыя Невады — асноўны закон штата Невада (ЗША). Вызначае структуру і паўнамоцтвы ўрада штата, а таксама пералічвае асноўныя правы і абавязкі грамадзян Невады.

Гісторыя Распрацоўка асноўнага закона пачалася ў 1863 годзе. Першы яго праект быў адхілены выбаршчыкамі на рэферэндуме 19 студзеня 1864 года. Прычына заключалася ў падатковай палітыкі да горназдабыўной дзейнасці. У ліпені 1864 года напісаны новы варыянт, ухвалены на рэферэндуме 14 верасня 1864 года. Неадкладна тэкст дакумента накіраваны ў Вашынгтон па тэлеграфе. Перадача вялася двое сутак і каштавала 4303,27 долараў (самая дарагая тэлеграфная перадача ў гісторыі) і складалася з 16 543 слоў. 31 кастрычніка Канстытуцыя была зацверджана, і Невада афіцыйна стала штатам.

Змест Дакумент змяшчае два прэфіксных палажэнні; прэамбулу; 18 артыкулаў: дэкларацыя правоў, права голасу, размеркаванне паўнамоцтваў, заканадаўчы дэпартамент, выканаўчы дэпартамент, судовы дэпартамент, імпічмент і адхіленне ад пасады, муніцыпальныя і іншыя карпарацыі, фінансы і дзяржаўны доўг, падаткаабкладанне, адукацыя, апалчэнне, дзяржаўныя ўстановы, мяжа, розныя палажэнні, папраўка, расклад, ініцыятыва і рэферэндум; і суфіксальныя палажэнні. Першае прэфікснае палажэнне вызначае патрабаванне аб правядзенні канстытуцыйнага сходу штата. Другое прэфікснае палажэнне ўстанаўлівае пэўныя абавязацельствы да дзяржавы, уключаючы забарону рабства, свабоду веравызнання і абвяшчэнне дзяржаўных зямель уласнасцю Злучаных Штатаў.

Папраўка 2022 года На ўсеагульных выбарах у лістападзе 2022 год была ўнесена папраўка аб роўных правах па-за залежнасці ад сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці ці самавыяўлення, адобраная 58% выбаршчыкаў Невады, што зрабіла Неваду адзіным штатам ЗША — і адной з нямногіх юрысдыкцый у свеце — якая ўключыла «сексуальную арыентацыю і гендэрную ідэнтычнасць або выяўленне» ў свой асноватворны дакумент.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Невада