Паралеўкобрыум (Paraleucobryum) — род брыевых імхоў сямейства дыкранавых. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі 1 від — Паралеўкобрыум даўгалісты (Paraleucobryum longifolium), занесены ў Чырвоную кнігу. Расце на валунах, радзей на пнях у лясах.

Двухдомныя лістасцябловыя расліны, утвараюць буйныя, белавата-зеленаватыя, шчыльныя, мяккія дзярнінкі. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, даўжынёй 2—8 см. Лісце серпападобнае, павернутае ў адзін бок, верхавінкавае сабрана ў чубок. Каробачка прамастойная, жоўта-зялёная або бураватая, на жаўтаватай ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок клабукападобны.

Літаратура