Клод Перо (; каля , Парыж — ) — французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры.

Брат Шарля Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найбольш вядомыя яго архітэктурныя работы ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667-74, і паўднёвы), якія з'яўляюцца вяршыняй ранняга французскага класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў архітэктурны трактат Вітрувія.

Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі