Зыгмунт Ян Карыбуцяк (; 1907, Дынабург — 1989) — польскі этнограф, этнолаг, краязнавец. Магістр філасофіі па этналогіі і этнаграфіі[http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-SEK-351418&strq=l_siz=20%26qstr=lz2=rus Korybutiak, Zygmunt Jan (1907—1989).

Біяграфія

Скончыў гімназію імя Адама Міцкевіча, універсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільна. Выкладаў у розных навучальных установах. Удзельнік этнаграфічных экспедыцый па Віленскаму краю.

Падчас вучобы ўдзельнічаў у працы Студэнцкага этналагічнага клуба Універсітэта ў 1934—1935 гадах. Ён праводзіў палявыя даследаванні на Віленшчыне і Палессі, збіраючы матэрыялы па кавальскай справе і жывёлагадоўлі. Ён таксама ўдзельнічаў у этнасацыялагічных палявых даследаваннях пад кіраўніцтвам Яна Атрэмбскага ў складзе і Камісіі па навуковых даследаваннях усходніх тэрыторый.

У 1950 годзе эмігрыраваў у Аўстралію. Пасля смерці быў пахаваны ў г. Ардыр (Аўстралія).

Навуковая дзейнасць

Пасля заканчэння вучобы Карыбутяк выкладаў геаграфію ў сярэдніх і старэйшых школах Віленскай школьнай акругі. Ён супрацоўнічаў з Дзяржаўным інстытутам сельскай культуры ў Варшаве, дзе займаўся адукацыяй сельскай моладзі, і з Віленскай гандлёва-прамысловай палатай, для якой падрыхтаваў даследаванні пра віленска-навагрудскія кірмашы, рынкі і базары, а таксама пра размеркаванне і продаж вугалю ў рэгіёне. У 1938 годзе ён апублікаваў артыкул у штомесячніку «Гутнік» пад назвай «З гісторыі металургіі на Віленшчыне»[https://snpl.lt/Rocznik/22B/R.22B.021-041.pdf#5#2 Wkład absolwentów Uniwersytetu Stefana Batorego w badania kultury ludowej Wileńszczyzny i Polesia] .

З. Карыбуцяк у першую чаргу даследаваў этнічную разнастайнасць Палесся, што патрабавала навыкаў не толькі этнографа, але і дыялектолага. Ён адзначаў дыялектныя адрозненні паміж асобнымі вясковымі групамі і картаграфаваў іх на рукапісных картах. Ён таксама дакументаваў этнаграфічны матэрыял: рабіў замалёўкі касцюмаў, запісваў вераванняў і песень. Улетку 1935 года ён сам праехаў з захаду на ўсход амаль праз усё паўночнае Палессе (Бельскі, Брэсцкі, Пружанскі, Ваўкавыскі, , Пінскі і Лунінецкі паветы)LCVA, F. 175, ap. 5 (IVCa), b. 1205Zygmunt Jan Korybutiak, Mój życiorys, Wilno, dn. 23.IX.1930, k. 52Engelking Anna, Zygmunt Jan Korybutiak (1907—1989), pseud. S. Korybut, etnograf, badacz Wileńszczyzny i Polesia, s. 168—169Zygmunt Korybutiak (1907—1989), 2007.

Крыніцы

Літаратура

Kowalstwo ludowe w wojewodztwie Wilenskiem / Zygmunt Jan Korybutiak. — Wilno, 1936. Hodowla zwierząt domowych i pasterstwo w Wileńskiem i Nowogródzkiem / Zygmunt-Jan Korybutiak. — Wilno, 1936. Nieznany badacz Polesia i Wilenszczyzny w latach trydziestych XX wieku: Zygmunt Jan Korybutiak (1907—1989) / A. Engelking (Warszawa) // Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй : (да 450-годдзя г. Століна) : зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі 28―29 верасня 2005 года : у 2 ч. Ч. 1. — Брэст, 2006. — С. 136—148. Лёс дзвюх палескіх калекцый 1920-1930-х гадоў / В. А. Лабачэўская // Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй : (да 450-годдзя г. Століна) : зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі 28―29 верасня 2005 года : у 2 ч. Ч. 1. — Брэст, 2006.— С. 164—170.

Спасылкі

[https://snpl.lt/Rocznik/22B/R.22B.021-041.pdf#5#2 Wkład absolwentów Uniwersytetu Stefana Batorego w badania kultury ludowej Wileńszczyzny i Polesia]