Альберт Вандалін Лясковіч (; ) — удзельнік паўстання 1863 года.

Біяграфія Нарадзіўся 15 красавіка 1840 года ў вёсцы Голдава Лідскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і лідскага павятовага суддзі Фелікса Лясковіча і Альберціны з Валіцкіх. Скончыў Віленскі шляхецкі інстытут. Пасля гэтага ён пайшоў у войска.

Падчас паўстання 1863 года быў арыштаваны. Па адной версіі, быў арыштаваныя за нейкія размовы ў мястэчку Беліца. Па другой версіі ён быў арыштаваны за тое, што ў Наваельні папракаў ксяндза за адмову прачытаць Маніфест Народнага ўрада.

Пра яго ва ўспамінах згадваў багаты землеўладальнік і далёкі сваяк Іпаліт Корвін-Мілеўскі які, як і яго бацька, не быў прыхільнікам паўстання:Як сёння памятаю — палявалі мы ў мамінага дзядзькі ў Кір’янаўцах. Пасля вячэры я сціпла сяджу ў кутку. Па гасцёўні ходзіць чубаты юнак, копія Адама Міцкевіча 1825 года і ў сваёй прамове ўсе скасоўвае. Не будзе дваранства, не будзе ўласнасці, не будзе ўрада, не будзе духавенства і г. д. Бацька яму цярпліва: «А што будзе на месцы ўсяго гэтага?». Хлопец адкідвае чупрыну назад, арлінымі вачыма азірае ўсіх, робіць паўзу і кажа: «Будуць людзі … будзе народ!!!…». Гэта была эпоха «натуральнага розуму» да якога не дакранулася ніводная навука.Korwin-Milewski Hipolit. Siedemdziesiąt lat wspomnień (1855—1925). Poznań, 1930. S. 41.У турме Лясковіч выпадкова апынуўся разам з нейкім Адамам Сасёнкам, які падгаварыў яго да складання фальшывага прызнання і ўключэння ў гэтую паперу як мага большай колькасці асоб.

Лясковіч на ваенным судзе 6(18) мая 1863 г. сведчыў, што свае першыя паказанні, дадзеныя падчас першапачатковага следства ён пацвярджае, але іншыя, якія кампраметавалі перад ўладамі Браніслава Нарбута, міравога пасрэдніка Калясінскага, Вільгельма Грабоўскага і абшарніка Гадычэўскага — абвяргае, бо яны былі вымушаныя гвалтам праз «насільны загад і прымус» палкоўніка Казаналі, які казаў, … што «я мушу абавязкова напісаць гэтак, як ён пачаў мне дыктаваць».

Лясковіч не адыгрываў значнай ролі ў паўстанні, з’яўляўся звычайным прыхільнікам і пасля суду быў вызвалены, аднак потым зноў, ужо па загаду толькі што прыехаўшага Мураўёва, арыштаваны і пакараны смерцю «в пример и страх другим».

У рапарце ад 24 мая 1863 года віленскага каменданта камандуючаму войскамі Віленскай акругі месца смяротнага пакарання Альберта Лясковіча і ксяндза з Ваверкі Раймунда Зямацкага (Лукішскі рынак) было акрэслена такім чынам: «на базарной площади возле костёла св. Якова».

Маёмасць Альберта Лясковіча на падставе распараджэння віленскага губернатара ад 27.06.1863 г. і пастановы Віленскага грамадзянскага праўлення ад 23.07.1863 падлягала секвестру.

Парэшткі былі таемна пахаваны ў крэпасці Замкавай гары ў Вільні. Адкрыты ў 2017 годзе падчас умацавальных работ. 22 лістапада 2019 года парэшткі былі ўрачыста пахаваны ў калумбарыі капліцы на могілках Росы у Вільні.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў