Пара́фія Пра́веднага Язэ́па — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Мінску. Уваходзіць у склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).
Гісторыя Парафія была ўтворана 21 верасня 1990 года. Амаль адразу наваствораная супольнасць была афіцыйна прынята біскупам Уладзімірам Стэрнюком ва Украінскую грэка-каталіцкую царкву (УГКЦ). Старшынямі рэлігійнай супольнасці ў розныя часы з’яўляліся Сяргей Абламейка (з 21 верасня 1990 года да 1995 года) і Анатоль Сёмуха. Набажэнствы парафіі традыцыйна праходзяць у памяшканні рыма-каталіцкага касцёла Святога Яна Хрысціцеля, які знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Серабранка па вуліцы Пляханава.
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: 1990 (афіцыйна са студзеня 1994 года) — 2 верасня 1998 — айцец Ян Матусевіч (нарадзіўся ў 1948 годзе, пасвечаны ў 1974 годзе, перайшоў у каталіцтва ў 1979 годзе, пачаў служыць па візантыйскім абрадзе ў 1990 годзе). снежань 1998 — 2009 — айцец Андрэй Абламейка (дыякан з 15 мая 1991 года, святар з 16 снежня 1998 года). верасень 2009 — кастрычнік 2011 — айцец Аляксандр Аўдзяюк (пасля перайшоў у Рускую праваслаўную царкву).
У розныя часы ў парафіі таксама служылі або служаць іншыя святары. Сярод іх айцец Андрэй Буйніч, які выконваў абавязкі дыякана з 12 чэрвеня па 17 снежня 2006 года, а з 17 снежня таго ж года пачаў служыць як святар. Таксама парафію акармляў айцец Яўген Усошын, які быў дыяканам з 17 снежня 2006 года і святаром з 17 чэрвеня па снежань 2007 года. Айцец Аляксей Філіпенка пачаў сваё служэнне ў супольнасці ў якасці дыякана 9 сакавіка 2013 года, а з 14 чэрвеня 2015 года з’яўляецца святаром.
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкая царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Серабранка (жылы раён, Мінск)