Гэлена Людвікаўна Раманоўская (; , — ) — беларуская савецкая пісьменніца і перакладчыца польскай нацыянальнасці.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Скончыла Мінскі польскі педагагічны тэхнікум імя Б. Вясалоўскага (1929), Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Працавала настаўніцай у польскіх і беларускіх школах Дзяржынскага раёна і Мінска. Прадстаўніцай гэтак званага пакалення «маладых» пісьменнікаў, выхаваных пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія лічылі сябе «савецкімі палякамі».
Была членам Камсамола. Была членам Польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў і Польскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССРPSB. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1934 года.
У 1932—1937 гадах працавала на Беларускім радыё, у польскамоўнай газеце «Orka», у 1944—1963 гадах настаўнічала ў Мінску.
Памерла года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска.
Творчасць Дэбютавала ў друку ў 1929 годзе, друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Творчасць Г. Раманоўскай апісвала перамены ў польскай супольнасці ў БССР, барацьбу старога і новага на вёсцы. Асобнымі кнігамі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» («Z wiosną w zawody», 1933), «Пахне зямля» («Pachnie ziemia», 1934), драматычная інсцэніроўка для дзяцей «W walce o Sowiety» (1934). Для твораў характэрна рамантычная ўзнёсласць.
Перакладала на польскую мову творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. аповесць П. Галавача «Спалох на загонах» (1933). На беларускую мову асобныя яе творы перакладалі С. Шушкевіч, В. Эрнест.
Літаратура
Krzysztof Woźniakowski Helena Romanowska // Polski Słownik Biograficzny. — Т. 31 — 1988—1989; .
Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя