Пенепле́н (, ; ад — «амаль» і — «раўніна») — слабахвалістая, месцамі амаль роўная дэнудацыйна-акумулятыўная раўніна, якая ўтварылася ў выніку працяглага разбурэння горнай краіны прыроднымі працэсамі ва ўмовах адноснага тэктанічнага спакою.
Пенеплены ўтвараюцца пад уздзеяннем экзагенных працэсаў, пераважна дэнудацыі. Іх фарміраванню спрыяюць гумідны клімат і працяглы адносны тэктанічны спакой. Паверхня пенеплена часта пакрыта карой выветрывання, магутнасць якой можа перавышаць 100 м.
Пенеплены шырока пашыраны ў межах Казахскага драбнасопачніка. Ва ўмовах арыднага клімату ўтвараецца блізкая форма выраўнаванага рэльефу — педыплен, або раўніна падножжаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Формы рэльефу