Кіунга () — горад на захадзе Папуа — Новай Гвінеі, у Заходняй правінцыі краіны. Горад размешчаны на беразе ракі Флай, вышэй за месца ўпадзення ў яе ракі Ок-Тэдзі, недалёка ад мяжы з Інданезіяй, на вышыні 14 м над узроўнем мора.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 18 747 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 1 400 4 000 8 265 18 747
Транспарт Злучаны аўтамабільнай дарогай з горадам Табубіл. Маецца аэрапорт, які прымае рэгулярныя рэйсы са сталіцы краіны, горада Порт-Морсбі. Да гэтага горада ўверх па рацэ Флай паднімаюцца судны. Адлегласць да мора складае каля 800 км.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі