Арашальнае земляробства — вырошчванне сельскагаспадарчых культур ва ўмовах штучнага арашэння; адзін з відаў інтэнсіўнага земляробства. Пашырана ў засушлівых зонах. Шырока выкарыстоўваецца таксама ў зоне дастатковага ўвільгатнення, дзе ёсць дэфіцыт вільгаці з-за нераўнамернага выпадання атмасферных ападкаў у асобныя перыяды вегетацыі. Пры арашальным земляробстве прадукцыйнасць зямлі ў 1,5—3 разы вышэйшая, ураджаі найбольш стабільныя. У арашальным земляробстве выкарыстоўваюць метады паверхневага арашэння (паліванне па разорах), дажджавання, падглебавага ўвільгатнення, кропельнага і імпульснага арашэння (у асноўным для агароднінных культур). Ва ўмовах Беларусі выкарыстоўваюць пераважна пры вырошчванні агароднінных культур, а таксама на культурнай пашы і сенажацях. Літаратура

Катэгорыя:Земляробства