Абуджа (, ) — горад у Нігерыі, сталіца краіны.
Насельніцтва горада 1 693 400 жыхароў (2022), насельніцтва агламерацыі — прыблізна 3,7 млн чалавек (2022).
Абуджа размешчана ў 800 км на поўнач ад ранейшай сталіцы. Рашэнне пра перанос сталіцы з Лагаса ў Абуджу прынята ў 1976 г. Пасля пятнаццаці гадоў планавання і рэканструкцыі гэта рашэнне было ажыццёўлена ў жыццё. Горад планавы, спраектаваны японскім архітэктарам Кэндзо Тангэ.
Абуджа знаходзіцца ў маляўнічай стэпавай даліне ў цэнтральнай частцы Нігерыі. Гэты раён адносна слаба развіты і этнічна нейтральны. Выбіраючы месца для новай сталіцы, улады імкнуліся стварыць горад, у якім не дамінавала б ніводная этнічная, сацыяльная ці рэлігійная група.
Гісторыя Абуджа была заснавана ў 1828 годзе Абу Джа, братам і пераемнікам кіраўніка дзяржавы Зарыя хаўсанскай дынастыі. Першапачаткова гэта быў умацаваны лагер, з часам пераўтвораны ў горад, названы па імені заснавальніка. У 1975 годзе прынята рашэнне пра перанос у гэты горад сталіцы дзяржавы.
Адміністрацыйны падзел Горад падзелены на шэсць раёнаў. У Цэнтральным размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Лавец Аіла (нар. 1994) — нігерыйская футбалістка, нападаючы.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт
Катэгорыя:Гарады Нігерыі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1828 годзе