Айчынны фронт — форма аб’яднання масавых грамадка-палітычных арганізацый для вырашэння праблем нацый на пэўных этапах іх гісарычнага развіцця. Дзейнічалі ў Балгарыі (1942—89), Венгрыі (1944—89) і В’етнаме (з 1955). У Айчынны фронт уваходзілі грамадзяне, палітычныя партыі, рухі. У час Другой сусветнай вайны меў антыфашысцку. накіраванасць. У пасляваенны час дамінуючую ролю ў Айчынным фронце набылі камуністычныя партыі, прыкрываючы такім чынам сваю манаполію на ўладу.
Айчынны фронт Балгарыі пасля рэарганізацыі (1948) аб’ядноўваў Балгарскую кампартыю, Балгарскі земляробчы народны саюз, Дзімітраўскі камуністычны саюз моладзі, прафсаюзы; выдаваў газету «Отечествен фронт». У Венгрыі айчынны фронт дзейнічаў пад кіраўніцтвам Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі пад назвамі: Венгерскі фронт (з мая 1944), Венгерскі нацыянальны фронт незалежнасці (са снежня 1944), Венгерскі народны фронт незалежнасці (з лютага 1949) і Айчынны народны фронт (з 1954); выдаваў газету «Maguar Nemzet» («Венгерская нацыя»), «Szabad Föld» («Свабодная зямля»), Айчынны фронт В’етнама ў 1977 аб’яднаў Нацыянальны фронт вызвалення Паўднёвага В’етнама (дзейнічаў з 1960), Саюз нацыянальна-дэмакратычных і міралюбівых сіл Паўднёвага В’етнама (з 1968), асноўнай мэтай якіх было аб’яднанне краіны, а таксама камуністычныя, дэмакратычныя, сацыялістычныя партыі, прафсаюзы, жаночыя і маладзёжныя арганізацыі.
Літаратура