Мікалай Іванавіч Гнедзіч () — расійскі паэт, перакладчык.
Біяграфія Скончыў Харкаўскі калегіум (1800), вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1800 — 02). Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН з 1826 года. Уваходзіў у таварыства «Бяседа аматараў рускага слова», зблізіўся з Вольным таварыствам аматараў расійскай славеснасці; падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Вольналюбівыя матывы ў вершах «Інтэрнат» (1804), «Перуанец да іспанца» (1805). Аўтар аповесці «Морыц, альбо Ахвяра помсты» (1802), паэмы «Нараджэнне Гамера» (1817), ідыліі «Рыбакі» (1822) і інш. У 1829 года апублікаваў поўны пераклад «Іліяды» Гамера, над якім працаваў больш за 20 гадоў. Перакладаў таксама творы Фрыдрыха Шылера, Вальтэра, Уільяма Шэкспіра. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Расіі