Мальта (, ) — найбуйнейшы з 3 астравоў, што складаюць Мальтыйскі архіпелаг (Рэспубліка Мальта). Мальта знаходзіцца ў цэнтры Міжземнага мора акурат на поўдні ад Італіі і на поўначы ад Лівіі. Плошча — 246 км². Найвышэйшы пункт архіпелага, тым не менш, знаходзіцца на востраве Гоза, гэта гара Та Дбіегі вышынёй 253 м. Для ландшафту характэрныя спадзістыя груды і тэрасавыя палі.

Вялікая частка паверхні — вапняковыя плато. На поўначы берагі стромкія, абрывістыя, на паўднёвым спадзістыя. Клімат міжземнаморскі (жаркае сухое лета і цёплая дажджлівая зіма з вятрамі). Тэмпература: лютага 12 °C, жніўня 25 °C, ападкаў каля 530 мм у год. Недахоп прэснай вады (сталых рэк няма, ападкі сыходзяць у карставыя пустэчы), ваду прывозяць з Сіцыліі і апрасняюць.

Гл. таксама Мальта Мальтыйскі архіпелаг Гоца

Катэгорыя:Астравы Мальты Катэгорыя:Мальта (востраў)