Аль-Фурсан (з — рыцары) — авіяцыйная пілатажная група ВПС ААЭ.
Гісторыя Першае публічнае з’яўленне групы адбылося ў студзені 2010 года ў Эль-Айне, дзе чатыры самалёты выканалі пралёт падчас цырымоніі выпуску ў авіяцыйным каледжы імя Халіфы бін Заіда. Пасля восем пілотаў «Аль-Фурсан» прайшлі спецыяльную падрыхтоўку па групавым вышэйшым пілатажы на авіябазе Удына-Рывольта ў Італіі пад кіраўніцтвам пілотаў італьянскай пілатажнай групы Frecce Tricolori
Першы паўнавартасны пілатажны паказ групы адбыўся ў лістападзе 2011 года на авіясалоне Dubai Airshow. У далейшым яна прымала ўдзел на выставе IDEX, Гран-пры Абу-Дабі і мерапрыемствах, прысвечаных Нацыянальнаму дню ААЭ 2 снежня. На міжнародным узроўні каманда выступала на выставе LIMA і авіяшоў Royal International Air Tattoo.
У 2022 годзе каманда выступіла на Бахрэйнскім міжнародным авіяшоу на авіябазе Сахір з пяццю самалётаміAirForces Monthly. Stamford, Lincolnshire, England: Key Publishing Ltd. January 2023, p. 101..
Авіямашыны Першапачаткова група выконвала палёты на Aermacchi MB-339NAT, а з 2025 года — на Hongdu L-15. У склад каманды ўваходзяць сем самалётаў, што сімвалізуе сем эміратаў ААЭ.
Самалёты групы аснашчаны генератарамі дыму і бакамі з фарбавальнікам для стварэння дымавых слядоў чырвонага, белага, зялёнага і чорнага колераў — колераў сцяга ААЭ. Мадэрнізаваныя самалёты маюць чорна-залатую афарбоўку, якая сімвалізуе залатыя пяскі краіны і нафтавыя рэсурсы пад імі, а ніжнія паверхні крылаў выкананы ў колерах нацыянальнага сцяга.
Галерэя
Гл. таксама Белая Русь (пілатажная група)
Крыніцы
Спасылкі Сайт групы
Катэгорыя:Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыКатэгорыя:Ваенна-паветраныя сілы