Оскар Луіджы Скальфа́ра (; ) — італьянскі палітык, Прэзідэнт Італіі ў 1992—1999 гадах, затым пажыццёвы сенатар.
У 1942 годзе завяршыў юрыдычную адукацыю ў Каталіцкім універсітэце Святога Сэрца ў Мілане і пачаў працу ў магістратуры. Страціўшы ў 1944 годзе 20-гадовую жонку, больш не жаніўся. З 1948 года — дэпутат парламента ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Займаў пасады ў парламенце і ўрадзе, узначальваў міністэрствы транспарту і грамадзянскай авіяцыі, адукацыі. У 1983—1987 гадах — Міністр унутраных спраў Італіі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Старонка Скальфара на сайце Сената
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Італіі Катэгорыя:Міністры адукацыі Італіі Катэгорыя:Прэзідэнты Італіі Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Члены Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Стрэга