Габа, альбо габер (, — чувак, прыяцель) — жанр электроннай музыкі і паджанр хардкор-тэхна.
Паходжанне Першая габа-кампазіцыя — Mescalinum United — We Have Arrived. Па гучанні гэтай кампазіцыі прасочваюцца рысы, што надалі габе самастойнасць ад рэйву.
Мелодыя: мелодыяй — мадыфікаваная square-хваля на частаце з 1320 Гц — змяняе тон з дапамогай пітчу, гэткія цяжкія для ўспрымання вухам частоты таксама выкарыстоўваюцца ў хардкорным ці, калі б існавала такое азначэнне, звышхардкорным напрамкам ultranoise, а таксама ў авангардным напрамку puretone; таксама выкарыстоўваюцца перарывістыя сірэны (увогуле, характэрны рэйвовы момант) Бас: нізкі па частаце, цяжкі Рытм: відавочна больш павольны, чым у тыповых рэйвовых тэмах, басовая бочка — цяжкая.
Такім чынам, можна зрабіць выснову аб тым, што габа выйшаў з рэйву дзякуючы: Далейшым за рэйвовыя эксперыментам з мелодыяй І што самае галоўнае, цяжкай басовай бочцы і нізкачастотнаму басу на ёй.
Альтэрнатыўныя найменні У Нідэрландах (дзе, лічыцца, быў вынайдзены габа) дагэтуль працягваюць называць яго Gabber house альбо нават Hardcore house; гэтая назва можа як паказваць вытокі напрамку, так і быць адной з частых памылак пры класіфікацыі напрамкаў электроннае музыкі.
Відавочнай памылкай падаецца яшчэ адна назва напрамку — Hardcore techno, якая была ўведзена дзеля таго, каб размежаваць паняцці Hardcore (у сэнсе габы) і Hardcore (хардкорны панк) і з'яўляецца яскравым прыкладам нявернага ўжывання слова techno як сіноніма паняцця EDM; да таго ж, нямецкі журнал «» ужываў гэту назву яшчэ ў канцы 80-х для пазначэння цяжкага разнавіда EBM, New Beat, Hardcore electro.
Гучанне Рытм Габа найперш характарызуецца цяжкай басовай бочкай (15 дБ і вышэй), вельмі часта на яе накладаюць сэмплы рабочых бубнаў прыкладна з тым жа моцам ці вышэйшым. Сам рытм нельга пазначыць як безумоўна прамы. У адну з трох пазіцый на кожнай чацвёртай з каторых пастаўлены біт (4-тактовая схема рытму) могуць дадавацца новыя біты або рабочыя бубны. Прыклады DJ Delirium vs. DJ Mad Dog - 357 Bitches, у гэтай тэме выкарыстоўваецца наступная схема (з выкарыстаннем даданых басовых бубнаў): Omar Santana — World Domination, у гэтай тэме — наступная схема (выкарыстоўваюцца даданыя рабочыя бубны): Мелодыя Мелодыя часцей за ўсё робіцца з рэзкіх hoovers, ноты практычна заўсёды супадаюць з пазіцыяй басовых бубнаў. Такое спалучэнне мелодыі і рытму робіць габу падобнай да ваенных маршаў. Басы Басам у габе, як і рытму, павялічваюць цяжкасць. У некаторых тэмах напачатку граюць не пацяжаныя distortion'ам басовая бочка і басы, але потым іх замяняюць цяжкія варыяцыі. Чытальніцтва (MCing) Для габы даволі характэрны рэчытатыў чытальнікаў (MC). Тэксты могуць закранаць розныя палітычныя і сацыяльныя тэмы: нацызм, гомасексуальнасць, але чытальнікі могуць толькі бясконца паўтараць назву тэмы ці выкрыкваць нейкія бадзёрыя заклікі і фразы (прыклады: «Face down, hands up, that's the way we like to fuck —» даволі збітая фраза, што выкарыстоўваецца, як у габе, так і ў напрамках hard house, booty house; «Hardcore in your fuckin' face!» — з тэмы Omar Santana, Kim Junior & Ruboy - Hardcore Soldiers)
Супярэчлівая рэпутацыя З-за свайго падабенства да ваенных маршаў, габа вельмі падабаецца футбольным фенам і неанацыстам. З-за такое аўдыторыі (хаця, дарэчы, гэта толькі невялікая яе частка), на габу прычапілі клеймо «фашысцкай» музыкі.
Разнавіды Разнавіды габы звычайна аддаленыя ад яго. А на некаторыя напрамкі, што лічаць яго разнавідамі ён звычайна толькі здзейсніў некаторы ўплыў (такія напрамкі ў дужках пазначаюцца зорачкай) Непасрэдна, сама габа Nu skool gabba Hardstyle Happy gabba — «памерлы» разнавід, які ў сярэдзіне 90-х гадоў выстаўляўся як процілегласць happy hardcore. DHC — у Сеціве можна сустрэць спалучэнне «DHC/Breakcore», гэта значыць, што фэны не бачаць пэўнае разніцы паміж гэтымі напрамкамі, акрамя што прысутнасці вакалу ў DHC. Аднак тэмы металу з прамой і цяжкай электроннай басовай бочкай таксама ёсць DHC'ам.(*) Breakcore — даволі часта ён падобны да спідкору, і таму некаторыя прыхільнікі бачаць брэйккор адначасова разнавідам IDM і габы. Але, насамрэч, толькі ў некалькіх напрамках брэйккору можна ўбачыць нейкую сувязь з габай.(*) Industrial Hardcore — напрамак, развіццё якога ідзе ўразрэз з габай і насустрач uptempo. Speedcore — у апошнія часы яго тытул найхутчэйшага напрамку ў музыцы можа аспрэчыць breakcore. Terror — цяжкі і багаты на жудасныя крыкі разнавід Weirdcore — эксперыментальная габа 80score — 8bit + габа Разнавіды-неадназначасці Speedbass — сінтэтычны разнавід, у якім можна пачуць элементы з любога музычнага напрамку.
Прыклады Gabba (Hardcore) — DJ Delirium vs. DJ Mad Dog - 357 Bitches Nu style gabba — Angerfist - Within The Darkness Happy gabba — Omar Santana - Boy Is Bangin` DHC — Atari Teenage Riot - Breakcore — Venetian Snares - All The Children Are Dead Speedcore — Egnal Ramd - B.O.T.T.D.R.O.P. Terror — Mr. Jocker - Zombies Killed My Parents 80score — Rockem Sockem Robots - The Goal Is To Push Other Robots' Heads Off, Yo Weirdcore — DJ Madman - Bei Aeh Hardcore Gibts Kein Rhythmus Speedbass — Industrial Hardcore — The Outside Agency & Fracture4 - Macrossed
Некаторыя выканаўцы Пералічаны толькі выканаўцы самога габы. American Hardcore Alliance (ЗША) Angerfist (Нідэрланды) DJ Delirium (ЗША) DJ Promo (Нідэрланды) Neophyte (Нідэрланды) Omar Santana (ЗША)
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Жанры хардкор-тэхна