«Жыта» — старажытны карагод. Выконваўся вясной на Юр’я: «хадзілі па ране (ранняе жыта), калі ў ім ужо можа схавацца варона». Збіраліся ўсёй вёскай і адзін за адным ланцужком, праходзілі па палях. Наперадзе ўсіх хлопец нёс хлеб, упрыгожаны галінкамі елкі. На кожным полі хлопец круціўся ў сярэдзіне карагода, а вакол яго — карагод, які суправаджаўся рытуальнымі песнямі: Дзе карагод ходзіць, Там жыта родзіць, А дзе не бывае, Там улягае.

Зафіксаваны на Беларускім Палессі. У Смаргонскім раёне зафіксаваны варыянт танца «жыта», у якім выканаўцы імітавалі калыханне жыта і яго жніво касілкай.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Фальклор Катэгорыя:Этнаграфія Беларусі Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Рытуальныя танцы