Іва́н Аляксе́евіч Нядзё́шаў (; каля 1845 — ВенграўПолаўцаў) — адзін з першых даследчыкаў беларускай мовы ў XIX стагоддзі, праваслаўны святар.
Біяграфія Нарадзіўся каля 1845 года ў сям'і святара і выкладчыка Аляксея Іванавіча Нядзёшава (1815—1872) і Веры Сцяфанаўны з роду Пянінскіх (1818—1895). Яго дзедам быў протаіерэй Іван Піліпавіч Нядзёшаў. У 1867 годзе Іван Нядзёшаў скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю з атэстатам 2-га разраду. Яго аднакурснікамі былі Якаў Смірніцкі, Іван і Аляксандр Сырэнскія, Аляксей Фартунатаў і іншыя.
Духоўную службу пачаў 22 красавіка 1870 года, калі быў прызначаны да 9-га грэнадзёрскага Сібірскага палка, а 12 чэрвеня таго ж года быў высвечаны ў святары. 5 красавіка 1874 года па распараджэнні Галоўнага святара гвардыі і грэнадзёраў ён быў пераведзены ва Навучальны кавалерыйскі эскадрон. Апошнім месцам яго службы стала пасада святара царквы пры лейб-гвардыі Драгунскім палку, які размяшчаўся ў Наўгародскай губерні.
У 1868 годзе ён выступаў паручыцелем па нявесце на вянчанні Аляксея Елісеевіча Фартунатава і Глафіры Георгіеўны Праабражэнскай. Каля 1870 года Іван Нядзёшаў ажаніўся з Варварай Мікалаеўнай Самчэўскай (1849—1889), дачкой протаіерэя Праабражэнскага сабора Санкт-Пецярбурга Мікалая Іаакімавіча Самчэўскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці: Вера (1871), Іван (1872), Варвара (1873), Вольга (1874), Мікалай (1875) і Кацярына (1878). Яго жонка Варвара памерла ад паралічу ў 1889 годзе і была пахавана на Волкаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Іван Аляксеевіч Нядзёшаў памёр 4 кастрычніка 1881 года паводле старога стылю.
Навуковая дзейнасць Некаторы час Іван Нядзёшаў жыў у горадзе Замасць (Польшча). З'яўляецца аўтарам значнай працы «Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак», якая была апублікавана ўжо пасля яго смерці ў часопісе «Русский филологический вестник» (Варшава, 1884, Том 12). У гэтым даследаванні ён паспрабаваў вызначыць геаграфічныя межы распаўсюджання беларускай мовы ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Чарнігаўскай, Віцебскай і Ковенскай губернях. Акрамя таго, ён прааналізаваў гісторыю развіцця гукаў і граматычных форм беларускай мовы, абапіраючыся пераважна на помнікі беларускага пісьменства XVI—XVII стагоддзяў.
Узнагароды Скуф'я (12 красавіка 1875) Камілаўка (15 красавіка 1878)
Бібліяграфія И. Недешевъ, Историческiй обзоръ важнѣйшихъ звуковыхъ и морфологическихъ особенностей бѣлорусскихъ говоровъ, «Русскiй филологическiй вѣстникъ», 1884, т. XII, с. 14.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі 16 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1881 годзе Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Святары Расійскай імперыі