Ні́ўнае (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Парэцкай воласці Мазырскага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пазначана пад 1560 годам у сувязі з устанаўленнем меж вёсак. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у казённым маёнтку Нястанавічы. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1925 годзе — у Граб'ёўскім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года забілі 10 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 13 двароў, 20 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 3 двары, 23 жыхары. 1897 год — 6 двароў, 52 жыхара (паводле перапісу). 1908 год — 11 двароў, 79 жыхароў. 1917 год — 82 жыхары. 1925 год — 14 двароў. 1940 год — 29 двароў, 60 жыхароў. 1959 год — 69 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 21 двор, 40 жыхароў. 2004 год — 15 двароў, 27 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі