Ражано́ў (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 221 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Экалогія і прырода На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж ракі) і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Крама.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як цэнтр аднайменнага маёнтка, уладанне памешчыка Ф. Лукаўскага. На 1897 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі апорны пункт, размешчаны акупантамі ў вёсцы. У красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 17 двароў і забілі 31 жыхара. З верасня 1942 года па чэрвень 1944 года тут дыслацыраваўся разведвальна-дыверсійны атрад «Храбрацы» (камандзір А. М. Рабцэвіч). 12 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 14 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 14 двароў, 95 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — вёска — 14 двароў, 93 жыхары; фальварак — 2 двары, 17 жыхароў. 1916 год — 18 двароў. 1920 год — 100 жыхароў 1925 год — 22 двары. 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 28 двароў, 42 жыхары. 2004 год — 11 двароў, 17 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна