Стары́я Завалёны. Сустракаецца таксама варыянт Завалёны (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода Вакол вёскі лес.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з бессістэмнай забудовы драўляных сялянскіх сядзіб каля прасёлкавай дарогі. Аўталаўка.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска стала звацца Старыя Завалёны, калі частка жыхароў заснавала побач вёску Новыя Завалены. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 11 двароў і забілі 25 жыхароў.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 3 двары, 3 жыхары.
Дынаміка 1908 год — 12 двароў, 60 жыхароў. 1940 год — 17 двароў, 78 жыхароў. 1959 год — 33 жыхары (паводле перапісу). 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў. 2004 год — 3 двары, 3 жыхары.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997. Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна