Баку () — сталіца і найбуйнейшы горад Азербайджана.
Горад з’яўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азербайджана. Шматлікія значныя азербайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана, якая ўваходзіць у спіс 100 найбуйнейшых кампанійState Oil Company of Azerbaijan Republic: Transition from National to Transnational Company or Demand of Time? . Turkishweekly.net..
Горад Баку складаецца з 12 раёнаў і 59 пасёлкаў.
Геаграфія Баку знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Каспійскага мора на 28 метраў ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у свеце, а таксама самым вялікім горадам у свеце, які размешчаны ніжэй за ўзровень мора. У наваколлі гораду ёсць мноства гразевых вулканаў (Кейракі, Богх-Богха, Лакбатан і іншыя) і салёных азёр (як Бёюк-Шор, Хадасан і іншыя).
Клімат
Гісторыя У маі 2012 года ў Баку прайшоў 57-ы конкурс песні Еўрабачанне, спецыяльна для якога была пабудавана Бакінская крыштальная зала.
У чэрвені 2015 года ў Баку прайшлі першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні.
Насельніцтва Насельніцтва складае 2,1 мільёны жыхароў (2011)Bakı şəhəri — Azərbaycan Dövlət Statistika Komitəsi , такім чынам Баку з’яўляецца самым вялікім паводле колькасці насельніцтва горадам на беразе Каспійскага мора і на Каўказе.
Да 1988 года ў Баку пражывала вялікая колькасць рускіх, армян і яўрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасці горада. З пачаткам Карабахскай вайны і пагромаў армян, пачынаючы са студзеня 1990 года, большая частка армянскай дыяспары з’ехала з горадаAzerbaijan — The Soviet and post-Soviet periods. Britannica.
Насельніцтва
+Нацыянальны склад Баку Год Азербайджанцы % Рускія % Армяне % Яўрэі % Іншыя % Насельніцтва1886 Свод статистических данных о населении Закавказского края, извлечённых из посемейных списков 1886 года, г. Тифлис, 189337,53043.321,39024.724,49028.33910.52,8103.286,6111897 Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. — г. Баку40,3413637,39933.419,09917.13,369311,69610.5111,9041926 Всесоюзная перепись населения 1926 года, т. 14, Закавказская СФСР, г. Москва, 1929118,73726.2167,37336.976,65616.919,5894.370,97815.7453,3331939Soviet 1939 census215,48227.4343,06443.6118,65015.131,0503.979,37710.1787,6231959Soviet 1959 census211,37232.9223,24234.7137,11121.324,0573.756,7258.7652,5071970Soviet 1970 census586,05246.3351,09027.7207,46416.429,7162.388,1936.91,262,5151979Soviet 1979 census530,55652.4229,87322.7167,22616.522,9162.362,8656.21,013,4361999 Ethnic composition of Azerbaijan 1999 1,574,25288119,3716.73780.025,1640.389,68951,788,8542009 Ethnic composition of Azerbaijan 2009 1,848,10790.3108,5255.310406,0560.683,0234.12,045,815
Транспарт Бакінскі метрапалітэн Бакінскі аўтобус Баку, аэрапорт Паромная пераправа Баку - Туркменбашы
Славутасці Дзявочая вежа Бакінская тэлевежа Бакінскі заапарк Азербайджанская нацыянальная бібліятэка Азербайджанская дзяржаўная філармонія Азербайджанскі тэатр оперы і балета Азербайджанскі Дзяржаўны Акадэмічны Драматычны Тэатр Азербайджанскі Дзяржаўны Тэатр Юнага Гледача Тэатр лялек імя А. Шаіга Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава Бакінскі музей сучаснага мастацтва
Вядомыя асобы
Генрых Мікалаевіч Абаеў (1932—2014) — спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Арсен Барысавіч Авакаў (нар. 1964) — украінскі палітык, міністр унутраных спраў Украіны (з 2014 года). Віталь Рубенавіч Габрыелян (нар. 1944) — спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар, чэмпіён СССР па шашках (1964, 1966, 1969, 1973, 1977). Эдуард Дзмітрыевіч Зарэмба (1937—2012) — беларускі футбаліст. Ніна Аляксандраўна Зельтэн (нар. 1924) — беларускі архітэктар.
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама Азерпошта Азербайджанфільм Шымал ДРЭС
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Азербайджана