Андрэ́еўка (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 21 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на ўсход ад Чырвонай Слабады, у 250 км ад Гомеля, у 15 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Водная сістэма Рака Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода Вакол вёскі — лес.

Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Чырвоная Слабада.

Інфармацыя Планіроўка — кароткая, крывалінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. Напачатку XIX стагоддзя засценак у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па стане на 1885 год у вёсцы дзейнічала царква. У пачатку XX ст. у сумесным уладанні мяшчан А. Більдзюлевіч, Ф. Савіцкага, С. Бараноўскага і інш.

З 1921 года ў вёсцы працавала школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі 2 гамарні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 4 двары і забілі 14 жыхароў; 11 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

Да 2000 года ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 19 мая 2000 г. № 45 Об изменении границ Поречского и Червоннослободского сельсоветов Октябрьского района.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.

Дынаміка 1885 год — 15 двароў, 130 жыхароў. 1908 год — 16 двароў, 180 жыхароў. 1916 год — 25 двароў. 1920 год — 128 жыхароў. 1925 год — 175 жыхароў. 1940 год — 27 двароў. 1959 год — 114 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 13 двароў, 19 жыхароў. 2004 год — 2 двары, 4 жыхары.

Вядомыя асобы Васіль Муха

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна