Бу́лкаў (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 12 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 185 км ад Гомеля, у 1 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Водная сістэма На поўначы Валожынскі канал.
Транспартная сістэма Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільных дарогах, што адыходзяць ад Акцябрскага.
Інфармацыя У вёсцы 12 жылых хат (2005 год). Планіроўка — кароткая просталінейная вуліца, з арыентацыяй з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. Стэла на магіле ахвяр фашызму (устаноўлена ў 1964 годзе). Аўталаўка. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя. Па перапісе 1897 года ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. 7 жыхароў вёскі займаліся вырабам лодак.
У 1930 годзе арганізаваны калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі забілі 88 жыхароў. Частка з іх пахавана на могілках ў магіле ахвяр фашызму. Падчас вайны 4 жыхары вёскі загінулі на фронце. Падпольшчыкі Бабруйска на выкрадзеных з нямецкай друкарні абсталяванні і паперы зблізку вёскі арганізавалі падпольную друкарню, у якой было надрукавана 55 найменняў улётак агульным тыражом 25 500 асобнікаў. З лістапада 1942 года выдавалася газета «Бабруйскі партызан».
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 5 двароў, 10 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 6 двароў, 28 жыхароў. 1916 год — 12 двароў, 70 жыхароў. 1920 год — 69 жыхароў. 1940 год — 21 двор, 115 жыхароў. 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 19 двароў, 35 жыхароў. 2004 год — 13 двароў, 21 жыхар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна